Утаракханд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Утаракханд
उत्तराखण्ड, Uttarakhand
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 2000
Кіраўнік Pushkar Singh Dhami[d]
Афіцыйная мова хіндзі
Насельніцтва (2001)
8,48 млн (19-е месца)
Шчыльнасць 159 чал./км²
Плошча 53 566 км²
Утаракханд на карце
Абрэвіятура IN-UL
Код ISO 3166-2 IN-UL
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Утаракханд (англ.: Uttarakhand) — штат на поўначы Індыі, гранічыць з КНР, Непалам, а таксама са штатамі Утар-Прадэш, Хімачал-Прадэш, Хар’яна. Займае 18-е месца сярод штатаў па плошчы (53 566 км²) і 19-е па насельніцтву (8,5 млн чалавек, 2008). Адміністрацыйны цэнтр — Дэхрадун.

Назва Утаракханд сустракаецца ў старажытных індуісцкіх рукапісах, перакладаецца з санскрыта як «паўночная краіна»: uttara (उत्तर) — поўнач, khaṇḍ (खण्ड्) — краіна ці рэгіён.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нанда Дэві — другая па вышыні горная вяршыня Індыі

Уключае рэгіёны Кумаон і Гархвал. 93 % плошчы штата занятае гарамі, 64 % пакрыта лесам. На тэрыторыі штата знаходзяцца вытокі Ганга і Джамны.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

6-мільярдны ВУП штата (2004) утвараецца ў значнай ступені за кошт сельскай гаспадаркі, а таксама турызму — рэкрэацыйнага, экстрэмальнага і рэлігійнага. Тут размешчаны шматлікія прыродаахоўныя тэрыторыі, кліматычныя курорты і месцы паломніцтваў індуістаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Індуізм вызнае 85 % насельніцтва, іслам — 10,5 %, сікхізм — 2,5 % (2001). Насельніцтва хіндзімоўнае, значную частку складаюць непальскія народнасці.

Зноскі

  1. “Dehradun - capital city of Uttrakhand” Праверана 26 лютага 2018.
  2. Welcome to Uttarakhand Праверана 26 лютага 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]