Бактэрыяхларафілы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Агульная структура ўсіх хларафілаў

Бактэрыяхларафі́лы — гэта фотасінтэтычныя пігменты, якія маюцца ў розных фотатрофных бактэрый. Яны былі адкрыты ў 1932 годзе Фон Нейлам (англ.: Von Neil). Адносяцца да групы хларафілаў, якія з'яўляюцца асноўнымі пігментамі ў раслін, водарасцей і цыянабактэрый. Групы, якія ўтрымліваюць бактэрыяхларафіл, ажыццяўляюць фотасінтэз, але не вылучаюць кісларод. Яны выкарыстоўваюць светлавыя хвалі такой даўжыні, якія не паглынаюцца раслінамі ці цыянабактэрыямі. Розныя групы ўтрымліваюць розныя віды бактэрыяхларафілу. У клетцы спектральныя ўласцівасці хларафілаў вызначаюцца некавалентнымі ўзаемадзеянні малекул пігменту адна з адной, а таксама з ліпідамі і бялкамі фотасінтэтычных мембран.