Бамір Топі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бамір Топі
Bamir Topi
Bamir Topi 3.jpg
сцяг
6-ы Прэзідэнт Албаніі
24 ліпеня 2007 — 24 ліпеня 2012
Прэм'ер-міністр: Салі Берыша
Папярэднік: Альфрэд Майсіу
Пераемнік: Буяр Нішані
 
Партыя: Дэмакратычная партыя Албаніі
Новы дэмакратычны дух
Адукацыя: Сельскагаспадарчы ўніверсітэт Тыраны
Навуковая ступень: Доктар філасофіі (Ph.D.)
Веравызнанне: Іслам
Нараджэнне: 24 красавіка 1957
Тырана, Албанія

Ба́мір Міртэза Топі (алб.: Bamir Myrteza Topi [baˈmiɾ ˈtɔpi]; 24 красавіка 1957, Тырана, Албанія) — прэзідэнт Албаніі з 24 ліпеня 2007, змяніў на гэтай пасадзе Альфрэда Маісіу.

Біёлаг-ветэрынар па прафесіі. Член Дэмакратычнай партыі Албаніі, яе віцэ-старшыня, у парламенце з 1996, міністр сельскай гаспадаркі ў 1996-1997. Абраны кіраўніком дзяржавы з чацвёртага разу пасля палітычнага крызісу. Пасля абрання пакінуў партыю.

Ранняе жыццё і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Топі нарадзіўся ў Тыране 24 красавіка 1957, вучыўся ў Сельскагаспадарчым універсітэце Тыраны па спецыяльнасці ветэрынар. Таксама ён атрымаў навуковае званне доктара філасофіі. З 1984 па 1995 ён займаўся навуковай працай у Інстытуце ветэрынарных навуковых даследаванняў. У перыяд 1987-1990 гадоў ён праходзіў аспірантуру ў Італіі, у галіне малекулярнай біялогіі. Пасля свайго вяртання з Італіі, Топі быў прызначаны кіраўніком аддзела па бяспекі харчовых прадуктаў і ветэрынарыі ў Інстытуце ветэрынарных навуковых даследаванняў і прабыў у займаемай пасадзе да канца 1995.