Бармуты

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Бармуты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 4 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208857006
Бармуты на карце Беларусі ±
Бармуты (Беларусь)
Бармуты
Бармуты (Брэсцкая вобласць)
Бармуты

Барму́ты[1] (трансліт.: Barmuty, руск.: Бармуты) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 15 км ад Бярозы, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Узгадваецца пад назвай Бармутовічы ў 1563 годзе ў Дабучынскай воласці Кобрынскай эканоміі, у абшары двара Блудзенскага і Блудзенскага войтаўства.

У канцы XIX ст. ў Равяціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Вяскоўцы былі аб'яднаны ў Бармуцкае сельскае таварыства і ў 1890 годзе апрацоўвалі 500 дзес. зямлі, дзейнічаў хлебазапасны магазін.

З 1915 года вёска акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпеня—жніўні 1920 года на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Польшчы. З 1924 года вёска ў Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства, 26 будынкаў. У сярэдзіне 1920-х гг. у ёй былі створаны камсамольская арганізацыя, гурток «Грамады». 27 лютага 1932 года далучана да Малецкай гміны.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Равяціцкім сельсавеце. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Ад рук фашыстаў загінулі 26 жыхароў вёскі, не вярнуліся з фронту 13 воінаў-землякоў.

З 16 ліпеня 1954 года ў Сігневіцкім сельсавеце. У 1970 годзе ў калгасе «Запаветы Леніна».

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы з двухбаковай забудовай, арыентаванай з поўначы на поўдзень.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • У цэнтры вёскі пахаваны савецкія грамадзяне, якіх загубілі фашысцкія акупанты ў 1942—44 гг.; на іх магіле ў 1967 годзе пастаўлены абеліск.
  • Абеліск на магіле М. Я. Вячоркі (1948; па іншых звестках, 1958).

Вядомыя асобыя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]