Барсукоўскі сельсавет (Мёрскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барсукоўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Мёрскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Барсукі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Афіцыйная мова беларуская

Барсуко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай і Полацкай абласцей БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Барсукі.

Усходняя мяжа сельсавета праходзіла па Заходняй Дзвіне, на поўначы сельсавет межаваў з Валькоўскім сельсаветам, які быў скасаваны ў 1954 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Узмёны, сельсавет перайменаваны ва Узменскі[1].

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

На 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета уваходзіла 19 населеных пунктаў[2].

На момант перайменавання ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя паселішчы:

На працягу 1944—1954 гадоў былі ліквідаваныя некаторыя паселішчы Барсукоўскага сельсавета, напрыклад, фальварак Брыгідава, хутар Божа Ласка, хутар (гаспадарчы двор) Марынкі, вёска Міршчызна, фальварак Ліпава, хутрары Святапольшчызны і інш.

Архіў[правіць | правіць зыходнік]

Архіўныя дакументы Барсукоўскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокае[3]. Архіў, які ахоплівае 1940—1954 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, планаў працы, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, дакументаў па асабістаму складу і інш.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1612.
Архіў Барсукоўскага сельсавета знаходзіцца ў аб’яднаным стане з архівам існуючага Узмёнскага сельсавета.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года.. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз. (руск.) С. 234
  3. Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 130. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.