Мікалаёўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалаёўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мёрскі раён
Уключае 40 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мікалаёва
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 688
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Мікалаё́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Мікалаёва.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзісенскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шанціраўскага сельсавета[1]. 3 кастрычніка 1959 года Дзісенскі раён скасаваны, Мікалаёўскі сельсавет у складзе 67 населеных пунктаў (Адамова, Арханава, Атрошчына, Балабошкі, Баранчыкі, Барсукі, Барсучына, Баслакі, Беразова, Брушкі, Бушава, Бушарова, Бычыншчына, Бяляны, Воўкава, Воўчая Доля, Вульшчына, Вышкі, Гаравыя, Горкі-I, Горкі-II, Грэчана, Дарожкавічы, Дзегцярова, Дзямідава, Дзянісава, Дубоўка, Дуброва, Дуброва-Кульвокі, Зязюліна, Касабукі I, Касабукі II, Клейнікі, Куты, Ліпанты, Лісоўшчына, Лугаўцы I, Лугаўцы II, Лугаўцы III, Малашкі, Марынкі, Мар’янова, Мікалаёва, Мушына, Мыслі, Навінцы, Нергелішча, Павянужка, Пагулянка, Палужанчыкова, Пякоціна, Рэдзькі, Сарочына, Сільманова, Сіцькова, Слабада, Сталярова, Старынка, Сутокі, Федарцы, Фралова, Хоцькава I, Хоцькава II, Шарагі, Шантырава, Язуфава і Янова) увайшоў у склад Мёрскага раёна, 8 населеных пунктаў сельсавета (Галамысль I, Галамысль II, Донькі, Лугі, Пазікі, Салаўі, Ціханава і Шышкі) перададзены ў склад Пліскага раёна[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцефанполлеўскага сельсавета, у склад Туркоўскага сельсавета перададзены 30 населеных пунктаў (Беразова, Бушава, Бычыншчына, Бяшэрава, Вульшчына, Гаравыя, Горкі-I, Горкі-II, Грэчана, Дарошкавічы, Дуброва, Зязюліна, Касабукі-I, Касабукі-II, Кульвокі, Ліпанцы, Малашкі, Мыслі, Павянужка, Палужанчыкова, Пякоціна, Рэдзькі, Сільманова, Старынка, Сутокі, Федарцы, Фралова, Хоцькава, Шарагі і Янова)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мікалаёўскага сельсавета 35 населеных пунктаў[4].

8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Туркоўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Бушава, Бычыншчына, Вульшчына, Горкі 1, Горкі 2, Дарожкавічы, Касабукі, Федарцы, Шарагі і Янова)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1227 чалавек[6], з іх 96,8 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,5 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 688 чалавек[8].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 3 кастрычніка 1959 г. Аб скасаванні Дзісненскага раёна Маладзечанскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 51. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.