Барталамэ Бермеха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барталамэ Бермеха
Імя пры нараджэнні ісп.: Bartolomé de Cárdenas[2]
Род дзейнасці мастак, дзеяч выяўленчага мастацтва
Дата нараджэння 1440[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1500[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барталамэ Бермеха, таксама Барталамэ дэ Кардэнас (ісп.: Bartolomé Bermejo, Bartolomé de Cárdenas, каля 1440, Кордава — каля 1498, Барселона) — іспанскі мастак іспана-фламандскай школы, найбуйнейшы прадстаўнік готыкі ў Іспаніі.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Як жывапісец сфарміраваўся пад уплывам фламандскага жывапісу (Рагір ван дэр Вейдэн, Дзірк Баўтс, Ян ван Эйк). Працаваў пераважна ў каралеўстве Арагон — Валенсіі, Дароцы (1474—1477), Сарагосе (1477—1484), дзе супрацоўнічаў з Марцінам Бернатам і Мігелем Хіменесам. З 1486 года працаваў у Барселоне, сапернічаў з Хаймэ Угэ. Яго апошняя дакументаваная праца — Аблічча Госпада — знаходзіцца ў Саборы Апостала Пятра ў Віцы.

Зноскі