Барташоўскі валун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барташоўскі валун
Крыж на валуне

Барташоўскі валун — помнік прыроды на Беларусі. За 1 км на паўночны захад ад вёскі Барташы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Валун парфірападобнага ружова-шэрага граніту. Даўжыня 4,0 м, шырыня 2,1 м, вышыня 1,3 м, у абводзе 12,5 м, аб'ём 11 м³, маса каля 30 т. Прынесены ледавіком каля 200 тыс. гадоў назад з Карэльскага перашыйка. Належыць да рэдкіх валуноў ca знакамі: на паўднёвай частцы высечаны чатырохканцовы крыж. У язычніцкія часы — предмет пакланення.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]