Барыс Уладзіміравіч Дрывацінаў
Барыс Уладзіміравіч Дрывацінаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1922 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 7 чэрвеня 2016 (94 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, неўролаг, выкладчык універсітэта, медыцынскі адміністратар |
Навуковая сфера | неўралогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1973) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Барыс Уладзіміравіч Дрывацінаў (14 сакавіка 1922, Вольск, Саратаўская губерня, РСФСР — 7 чэрвеня 2016) — беларускі савецкі неўролаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар, заснавальнік беларускай навукова-педагагічнай школы вертэбранеўралогіі , заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2000), ганаровы акадэмік Беларускай акадэміі медыцынскіх навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі, урач вышэйшай катэгорыі. Амерыканскім біяграфічным інстытутам і Кембрыджскім біяграфічным цэнтрам прафесар названы «Чалавекам года» (1997, 2012) і ўнесены ў амерыканскае і англійскае выданне «Выдатныя людзі ХХ стагоддзя». Кембрыджскім біяграфічным цэнтрам ён унесены ў «100 выбітных прафесіяналаў у галіне аховы здароўя». Ганаровы доктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Ганаровы доктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў горадзе Вольску Саратаўскай губерні (сёння — Саратаўская вобласць Расіі). У 1940 годзе скончыў сярэднюю школу № 18 ў Мінску.
- 1940—1941 гг. — курсант Тамбоўскага авіяцыйнага вучылішча;
- 1941—1944 гг. — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны ў складзе бамбардзіровачнага авіяпалка на Паўднёва-Заходнім і 3-м Украінскім франтах;
- 1945—1950 гг. — студэнт Мінскага медыцынскага інстытута;
- 1950—1954 гг. — клінічны ардынатар кафедры нервовых і нейрахірургічных хвароб Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута;
- 1954—1957 гг. — аспірант кафедры нервовых і нейрахірургічных хвароб;
- 1957—1966 гг. — асістэнт кафедры;
- 1958—1964 гг. — адначасова працаваў галоўным урачом другой аб’яднанай клінічнай бальніцы горада Мінска — найбуйнейшага на той час клінічнага аб’яднання рэспублікі, у якое, акрамя стацыянара на 855 ложкаў, уваходзілі 6 паліклінік і 36 здраўпунктаў на прадпрыемствах;
- 1966—1974 гг. — дацэнт кафедры;
- 1974—2012 гг. — прафесар кафедры нервовых і нейрахірургічных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Асноўныя працы і дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Апублікаваў каля 500 навуковых прац, уключаючы 5 манаграфій, 8 вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, 7 выданняў пад навуковай рэдакцыяй. Стварыў новы напрамак у неўралагічнай навуцы, звязаны з распрацоўкай і абгрунтаваннем аўтаімуннага патагенезу астэахандрозу пазваночніка і яго клінічных праяў, а таксама з ужываннем вылічальных кібернетычных метадаў для ранняй дыягностыкі, прагназавання цяжару ходу і зыходу неўралагічных праяў астэахандрозу пазваночніка і іншых захворванняў нервовай сістэмы.
Разам з вучнямі распрацаваў аўтаматызаваныя сістэмы для ранняй дыягностыкі і прагназавання паяснічна-крыжавога радыкуліту, дыскагеннай люмбасакральнай радыкуламіелаішэміі, зыходу сіндромаў шыйнага астэахандрозу і неўралгіі трайчастага нерва, ускладненняў ішэмічнага і гемарагічнага інсульта, клінічных праяў алкагольнай полінеўрапатыі, паражэння каўдальнага аддзела спіннога мозгу і конскага хваста, паказанні для хірургічнага лячэння паяснічна-крыжавога радыкуліту, неўралгіі трайчастага нерва.
Упершыню апублікаваў гісторыю 2-й гарадской клінічнай бальніцы горада Мінска (1960), а таксама сумесна з акадэмікам Ф. В. Аляшкевічам упершыню апублікаваў гісторыю кафедры нервовых і нейрахірургічных хвароб БДМУ (2004).
Падрыхтаваў 19 кандыдатаў навук.
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- «Элементы тапічнай дыягностыкі захворванняў нервовай сістэмы» (1963)
- «Неўралагічныя парушэнні пры паяснічным астэахандрозе» (1979)
- «Прагназаванне і дыягностыка дыскагеннага паяснічна-крыжавога радыкуліту» (1982)
- «Даведнік неўрапатолага паліклінікі» (1988)
- «Паражэнне нервовай сістэмы пры эндакрынных хваробах» (1989)
- «Фізічная рэабілітацыя пры неўралагічных праявах астэахандрозу пазваночніка» (2010)
- «Неўралагічныя праявы астэахандрозу пазваночніка» (2011)
- «Неўралогія і нейрахірургія» (2013)
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Медаль «За баявыя заслугі»
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- медаль «За абарону Сталінграда»
- 17 медалёў
- Значок «Выдатнік аховы здароўя» (СССР)
- Значок «Выдатнік санітарнай абароны» СССР
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994)
- Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2000)
- Граматы і прэміі МЗ СССР, БССР, Рэспублікі Беларусь, ЦК УКП(б), Савета Міністраў СССР, ЦК УЛКСМ, УЦСПС, КПСС.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- http://neurosite.biz/ Архівавана 13 красавіка 2013.
- http://nerbol.bsmu.by/category/история-кафедры/ Архівавана 16 лютага 2015.
- http://www.bsmu.by/page/3/1147/ Архівавана 17 лютага 2015.
- http://www.bsmu.by/page/3/863/ Архівавана 16 лютага 2015.
- http://www.respublika.info/5462/life/article53328/(недаступная спасылка)
- http://www.medvestnik.by/ru/issues/a_8249.html?_print=1(недаступная спасылка)
- http://www.recipe.by/izdaniya/periodika/nevrologiya/archiv/nn_1_2012/ubilei/index.html(недаступная спасылка)
- http://www.2gkb.by/index.php?option=com_content&view=article&id=68:nevrologicheskoe-otdelenie&catid=15:otdeleniya-i-sluzhby&Itemid=282 Архівавана 2 ліпеня 2013.
- http://www.recipe.by/izdaniya/periodika/nevrologiya/archiv/nn_2_2013/(недаступная спасылка)
- http://www.recipe.by/izdaniya/periodika/nevrologiya/archiv/nn_2_2013/praktise/1368875310.html(недаступная спасылка)
- http://www.bsmu.by/medicaljournal/c5f2fe529a880cd8e9c48ede5375f198/ Архівавана 6 сакавіка 2016.
- http://www.mednovosti.by/Journal.aspx?id=124 Архівавана 28 сакавіка 2014.
- http://www.1134.by/pages/gamanovich-andrei-igorevich.html(недаступная спасылка)
- http://doktora.by/nevrologi/nevrolog-v-minske-drivotinov-boris-vladimirovich Архівавана 30 чэрвеня 2014.
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Вольску
- Памерлі 7 чэрвеня
- Памерлі ў 2016 годзе
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДМУ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
- Заслужаныя ўрачы Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Неўролагі СССР
- Неўролагі Беларусі
- Постаці беларускай аховы здароўя