Алкагольныя напоі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Алкагольныя напоі

Алкаго́льныя напо́і (спіртны́я напо́і) — напоі, што змяшчаюць этанол (этылавы спірт, у прастамоўі — алкаголь). Паняцце Алкаго́льныя (спіртны́я) вы́рабы выкарыстоўваецца ў таваразнаўстве і падчас абмеркавання парадку прызначэння падаткаў і акцызаў на тавары.

Тыпы алкагольных напояў[правіць | правіць зыходнік]

Сярод алкагольных напояў ёсць вырабы з нізкім утрыманнем алкаголю, вырабленыя шляхам закісання цукра- ці крухмалазмяшчальных прадуктаў, і вырабы з высокім утрыманнем алкаголю, вырабленыя шляхам перагонкі вырабаў з нізкім утрыманнем алкаголю. Часам колькасць алкаголю ў вырабах з нізкім яго ўтрыманнем павялічваюць, дадаючы прадукты перагонкі, асабліва часта так робяць у выпадку з віном. Сярод такіх мацаваных вінаў — партвейн і херас. Брыкалаўка таксама належыць гэтаму класу.

Працэс вырабу (а таксама выніковае ўтрыманне алкаголю) вызначаюць выніковы прадукт. Для піва ўжываецца адносна кароткі (няпоўны) працэс закісання і такі ж кароткі працэс вытрымкі (адзін-два тыдні), і ў выніку ўтрыманне алкаголю звычайна не перавышае 3—8%. Віно патрабуе даўжэйшы (поўны) перыяд закісання і адносна доўгі перыяд вытрымкі (месяцы ці гады, часам дзесяцігоддзі), у выніку чаго ўтрыманне алкаголю складае 7—18%. (Пеністае віно звычайна вырабляецца з даданнем невялікай порцыі цукру перад бутыляваннем). Прадукты перагонкі звычайна не вырабляюцца з піва, і да сканчэння перагонкі гэтыя вырабы не вытрымліваюцца. У большасці перагонных вырабаў утрыманне алкаголю складае 40 аб'ёмных працэнтаў.

Метады вырабу[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны метад (асабліва ў хатніх умовах) атрымання спіртных напояў — біялагічнае закісанне. Пры закісанні, апроч этылавага спірту, утвараецца шэраг іншых рэчываў, зборна званых сівушнымі алеямі, а таксама лятучыя альдэгіды і фурфурол. Лёгкія дамешкі і сівушныя алеі маюць вялікую таксічнасць, таму з моцных напояў іх выдаляюць з дапамогай перагонкі (адпаведна, першая і апошняя фракцыя), ачышчэння актываваным вугалем, прамежкавым акісленнем (напрыклад, перманганатам калію) і інш.

Дзяржаўны кантроль за вытворчасцю і зваротам алкагольных напояў[правіць | правіць зыходнік]

У звязку з тым, што продаж спіртных напояў з'яўляецца адным з найбольш прыбытковых тыпаў бізнесу, дзяржава кантралюе і рэгулюе асобныя этапы іх вытворчасці, гандлю і спажывання.

Акцыз[правіць | правіць зыходнік]

Дзеля абмежавання спажывання алкаголю, а таксама папаўнення дзяржбюджэту, у многіх краінах, у тым ліку і ў Беларусі, продаж алкаголю абкладзены важкім падаткам (акцызам). Часцяком акцызы і падаткі складаюць большую частку кошту моцных алкагольных напояў. Такім чынам, дзяржава атрымвае прыбытак ад продажу алкаголю, які дасягае, а часам і перавышае прыбытак іншых удзельнікаў працэсу (вытворцаў і гандлёвых фірмаў).

З іншага боку, дэнатураваны спірт, які выкарыстоўваецца не для алкагольных напояў, а для іншых мэт — прыкладам, у якасці паліва, — звычайна абкладаецца па меншай стаўцы ці не абкладаецца ўвогуле. І ўсё ж пры выкарыстанні такога спірту ўлік абавязковы, што павялічвае накладныя выдаткі.

Абмежаванне рэкламы алкагольных напояў[правіць | правіць зыходнік]

У многіх краінах рэклама алкаголю тым ці іншым чынам абмежавана, перадусім з-за неспрыяльнага ўплыву алкаголю на здароўе, асабліва з-за шырання алкагалізму сярод моладзі.

Уплыў алкаголю на арганізм чалавека[правіць | правіць зыходнік]

Дзеянне этанолу на арганізм не абмяжоўваецца толькі таксічным уплывам. Прысутнічаюць шматлікія і размаітыя біяхімічныя і функцыйныя змены, што выклікаюцца этылавым спіртам[1].

Этанол ёсць прыроднае псіхаактыўнае рэчыва, якое прыгнятае цэнтральную нярвовую сістэму. У большасці краін продаж і шыранне алкагольных напояў рэгулюецца строгімі законамі (прыкладам, яны абмяжоўваюць век пакупніка і спажыўца алкаголю). Вытворчасць і спажыванне алкаголю мае глыбокую гісторыю і пашырана ў шматлікіх культурах чалавечай цывілізацыі. У многіх соцыумах ужытак алкагольных напояў з'яўляецца важнай часткай адметных падзей сямейнага і грамадскага жыцця.

Сярод спіртоў этанол мае адносна невысокую таксічнасць, валодаючы пры гэтым значным псіхаактыўным эфектам. Ужыванне этанолу выклікае ап'яненне, у выніку чаго ў чалавека змяншаецца хуткасць рэакцыі і ўвага, парушаецца каардынацыя рухаў і мысленне. Празмернае і рэгулярнае ўжыванне алкаголю можа выклікаць алкагалізм. А адначаснае спажыванне алкагольных напояў у вялікай колькасці можа скончыцца смерцю.

Існуе значная колькасць даследаванняў, што тычацца ўплыву алкаголю на захворванні і смяротнасць людзей, які ўжываюць яго ў розных дозах[2]. Выяўлена, што алкаголь па-рознаму ўплывае на функцыянаванне органаў і сістэм[3][4], а таксама па-рознаму ўплывае на частата некаторых захворванняў і паказчыкі агульнай смяротнасці, у залежнасці ад ужыванай дозы[5][6][7][8]. Алкаголь павялічвае рызыку развіцця рака грудзей[9][10] нават ва ўмераных аб'ёмах. Таксама алкаголь павялічвае рызыку развіцця злаякасных пухлін страўнікава-кішачнага тракта, у сярэднім на 40%, у параўнанні з непітушчымі людзьмі[6]. З іншага боку, умераныя дозы алкаголю паляпшаюць адчувальнасць да інсуліну[11]. Даведзена, што алкаголь змяншае рызыку развіцця цукровага дыябету 2 тыпу[12]. Алкаголь можа павялічыць рызыку з'яўлення дзіцяці з прыроджанымі анамаліямі нярвовай сістэмы і выклікаць затрымку ўзросту[13], хоць ёсць даследаванні, якія не знайшлі сувязі паміж ужыткам умераных доз алкаголю маці і праблемамі ў развіцці плода[14]. Шматлікія даследаванні выявілі выразную сувязь паміж дозай алкаголю і павелічэннем рызыкі развіцця артэрыяльнай гіпертэнзіі[15], з іншага боку, невялікія дозы алкаголю валодаюць кардыяпратэктарнымі ўласцівасцямі[16]. Алкаголь можа павялічыць рызыку развіцця інсульту, у залежнасці ад дозы алкаголю і тыпу інсульту[17]. Алкаголь павялічвае канцэнтрацыю ліпапратэідаў высокай шчыльнасці[18], валодае антыаксідантным эфектам[19], прыгнятае агрэгацыю трамбацытаў[20], а таксама валодае супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі[21]. Ужыванне алкаголю дзеля зніжэння рызыкі развіцця некаторых сэрцава-судзінных захворванняў патрэбна балансаваць з рызыкай развіцця алкагольнай хваробы печані[22].

Наўпроста сам алкаголь не можа выступаць алергенам, аднак розныя дамешкі (ці мікрадамешкі) ў алкагольных напоях могуць правакаваць розныя алергічныя рэакцыі ад скурных высыпанняў да смяротна небяспечных праблем з дыханнем (бронхаспастычны сіндром, ацёк Квінке). Таксама алкаголь можа парушаць метабалізм, што ў сваю чаргу таксама выклікае алергічныя рэакцыі[23].

Прычына заўчаснай смерці[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з дадзенымі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, алкаголь з'яўляецца прычынай амаль 4% усіх смерцяў у свеце. Ад злоўжывання спіртным гіне больш людзей, чым ад СНІДу, сухоты і войнаў. Найвялікі ўплыў на раннюю смяротнасць ад злоўжывання алкаголем назіраецца ў Расіі і краінах СНД: па статыстыцы кожны пяты чалавек тут памірае ад прычын, датычных п'янства[24]. У Беларусі лік асоб, хворых алкагалізмам, на 1 мая 2009 года дасягнула 180 тыс. чал. (ці 1853 на 100 тыс. насельніцтва)[25]. За 2010 год 2407 жыхароў Беларусі памерла, атруціўшыся алкаголем[26].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  1. Medline.ru — Біямедычны часопіс
  2. Mukamal K. J., Fletcher R. H., Sokol H. N. Overview of the risks and benefits of alcohol consumption (англ.)  // UpToDate 17.3.
  3. Pikaar N. A., Wedel M., van der Beek E. J., van Dokkum W., Kempen H. J., Kluft C., Ockhuizen T., Hermus R. J. Effects of moderate alcohol consumption on platelet aggregation, fibrinolysis, and blood lipids (англ.)  // Metabolism. — 1987. — Т. 36. — № 6. — С. 538-543.
  4. Dimmitt S. B., Rakic V., Puddey I. B., Baker R., Oostryck R., Adams M. J., Chesterman C. N., Burke V., Beilin L. J. The effects of alcohol on coagulation and fibrinolytic factors: a controlled trial (англ.)  // Blood Coagul Fibrinolysis. — 1998. — Т. 9. — № 1. — С. 39-45.
  5. Leon D. A., Saburova L., Tomkins S., Andreev E., Kiryanov N., McKee M., Shkolnikov V. M. Hazardous alcohol drinking and premature mortality in Russia: a population based case-control study (англ.)  // Lancet. — 2007. — Т. 369. — № 9578. — С. 2001-2009.
  6. 6,0 6,1 Thun M. J., Peto R., Lopez A. D., Monaco J. H., Henley S. J., Heath C. W., Doll R. Alcohol consumption and mortality among middle-aged and elderly U.S. adults (англ.)  // New Engl. J. Med. — 1997. — Т. 337. — № 24. — С. 1705-1714.
  7. Fuchs C. S., Stampfer M. J., Colditz G. A., Giovannucci E. L., Manson J. E., Kawachi I., Hunter D. J., Hankinson S. E., Hennekens C. H., Rosner B. Alcohol consumption and mortality among women (англ.)  // New Engl. J. Med. — 1995. — Т. 332. — № 19. — С. 1245-1250.
  8. Boffetta P., Garfinkel L. Alcohol drinking and mortality among men enrolled in an American Cancer Society prospective study // Epidemiology. — 1990. — Т. 1. — № 5. — С. 342-348.
  9. Singletary K. W., Gapstur S. M. Alcohol and breast cancer: review of epidemiologic and experimental evidence and potential mechanisms (англ.)  // J. Amed. Med. Assoc. — 2001. — Т. 286. — № 17. — С. 2143-2151.
  10. Allen N. E., Beral V., Casabonne D., Kan S. W., Reeves G. K., Brown A., Green J. Moderate alcohol intake and cancer incidence in women (англ.)  // J. Natl. Cancer Inst. — 2009. — Т. 101. — № 5. — С. 296-305; Epub 2009 Feb 24.
  11. Davies M. J., Baer D. J., Judd J. T., Brown E. D., Campbell W. S., Taylor P. R. Effects of moderate alcohol intake on fasting insulin and glucose concentrations and insulin sensitivity in postmenopausal women: a randomized controlled trial (англ.)  // J. Amer. Med. Assoc. — 2002. — Т. 287. — № 19. — С. 2559-2562.
  12. Howard A. A., Arnsten J. H., Gourevitch M. N. Effect of alcohol consumption on diabetes mellitus: a systematic review (англ.)  // Ann. Intern. Med. — 2004. — Т. 140. — № 3. — С. 211-219.
  13. Sokol R. J., Clarren S. K. Guidelines for use of terminology describing the impact of prenatal alcohol on the offspring (англ.)  // Alcohol Clin. Exp. Res. — 1989. — Т. 13. — № 4. — С. 597-598.
  14. Polygenis D., Wharton S., Malmberg C., Sherman N., Kennedy D., Koren G., Einarson T. R. Moderate alcohol consumption during pregnancy and the incidence of fetal malformations: a meta-analysis (англ.)  // Neurotoxicol. Teratol. — 1998. — Т. 20. — № 1. — С. 61-67.
  15. Klatsky A. L., Friedman G. D., Siegelaub A. B., Gerard M. J. Alcohol consumption and blood pressure Kaiser–Permanente Multiphasic Health Examination data (англ.)  // New Engl. J. Med. — 1977. — Т. 296. — № 21. — С. 1194-1200.
  16. Kaplan N. M. Alcohol and hypertension (англ.)  // Lancet. — 1995. — Т. 345. — № 8965. — С. 1588-1589.
  17. Reynolds K., Lewis B., Nolen J. D., Kinney G. L., Sathya B., He J. Alcohol consumption and risk of stroke: a meta-analysis (англ.)  // J. Amer. Med. Assoc. — 2003. — Т. 289. — № 5. — С. 579-588.
  18. Gaziano J. M., Buring J. E., Breslow J. L., Goldhaber S. Z., Rosner B., VanDenburgh M., Willett W., Hennekens C. H. Moderate alcohol intake, increased levels of high-density lipoprotein and its subfractions, and decreased risk of myocardial infarction (англ.)  // New Engl. J. Med. — 1993. — Т. 329. — № 25. — С. 1829-1834.
  19. Kerry N. L., Abbey M. Red wine and fractionated phenolic compounds prepared from red wine inhibit low density lipoprotein oxidation in vitro (англ.)  // Atherosclerosis. — 1997. — Т. 135. — № 1. — С. 93-102.
  20. Lacoste L., Hung J., Lam J. Y. Acute and delayed antithrombotic effects of alcohol in humans (англ.)  // Amer. J. Cardiol. — 2001. — Т. 87. — № 1. — С. 82-85.
  21. Albert M. A., Glynn R. J., Ridker P. M. Alcohol consumption and plasma concentration of C-reactive protein (англ.)  // Circulation. — 2003. — Т. 107. — № 3. — С. 443-447.
  22. Friedman G. D., Klatsky A. L. Is alcohol good for your health? [editorial; comment] (англ.)  // New Engl. J. Med. — 1993. — Т. 329. — № 25. — С. 1882-1883.
  23. Артыкул к. м. н. С. Радчанка "Алергія на алкаголь", Пахмелле.ру
  24. Беларусы сталі піць яшчэ больш
  25. Прафілактыка выпадковых атручванняў сурагатамі алкаголю
  26. Штодня ў Беларусі ў выніку суіцыду і ад алкаголю памірае 13 чалавек

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]