Баі ў Эль-Генейне (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі ў Эль-Генейне
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (2023)
Дата з 15 красавіка па 22 чэрвеня 2023
Месца г. Эль-Генейна  (ар.), Дарфур, Судан
Вынік перамога САП
Праціўнікі
Узброеныя сілы Судана Сілы аператыўнай падтрымкі
Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура[1]
Сілы бакоў
15-я пяхотная дывізія[2], плямёны масалітаў, паліцыя невядомыя часці САП, плямёны арабаў, племя рызейгат
групоўкі «Рух за справядлівасць і роўнасць» і «Суданскі альянс»
Страты
невядома невядома
Агульныя страты
5000 загінулых і 370 000[3][4] бежанцаў

Баі ў Эль-Генейне — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Эль-Генейна  (ар.), адміністрацыйны цэнтр правінцыі Заходні Дарфур  (ар.).

Напярэдадні[правіць | правіць зыходнік]

Напярэдадні пачатку канфлікту ў рэгіёне абвастрыліся міжэтнічныя супярэчнасці.

Губернатар Заходняга Дарфура Хаміс Абдала Абакар абвясціў 10 красавіка надзвычайнае становішча ў сувязі з забойствам трох чалавек апалчэнцамі групоўкі «Суданскі альянс»[5]. 13 красавіка на мяжы з Чадам адбыліся сутыкненні паміж арабамі і масалітамі, у выніку чаго загінулі 24 чалавекі[6].

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Баі пачаліся 15 красавіка, у той жа дзень, што і ў сталічным Хартуме і іншых частках краіны. Праз некалькі гадзін пасля першых сутыкненняў войскі САП паведамлі пра паспяховы захоп горада. У далейшым ён стаў плацдармам прыхільнікаў Дагала для ўсталявання кантролю над іншымі гарадамі Заходняга Дарфура. Так, дзякуючы перамозе ў Эль-Генейне, паўстанцам атрымалася ўзяць Кабкабію і Залінгей[7].

16[8]—17[9] красавіка вулічныя сутычкі працягваліся. Бальніца Эль-Генейна была зачынена з-за баявых дзеянняў[10]. У горадзе разрабаваны прадстаўніцтвы ААН, падпалены рынкі, дамы і офісы гуманітарных арганізацый[9]. 23 красавіка прыхільнікі генерала Бурхана паспрабавалі адбіць частку Генейны, але былі адціснуты да штаба арміі[11].

Акрамя таго, да сутыкненняў далучаюцца плямёны арабаў, якія падтрымалі САП, і масалітаў, што сталі на бок УСС[12][9].

24[13]—25[14] красавіка баі нечакана аднавіліся, спачатку ахапіўшы раён Аль-Джамарык[15]. Падчас падзей была разрабавана бальніца, якая падтрымлівалася арганізацыяй «Урачы без межаў»[16]. У раёне Аль-Джэбель арабскія апалчэнцы напалі на армейскі штаб і сагналі каля адзінаццаці бронеаўтамабіляў. Яны таксама атакавалі муніцыпальныя і дзяржаўныя арганізацыі, уключаючы гарадское ўпраўленне паліцыі, рынак і банк[17].

27-га чысла САП пачалі масіраваную атаку на пазіцыі масалітаў і УСС. Каля 6 раніцы ў раёне Аль-Меджліс успыхнулі жорсткія баі[18][19].

2 мая Сілы аператыўнай падтрымкі ў другі раз аднавілі кантроль над горадам, а таксама вярнулі частку зямель, якія яны раней страцілі. На той момант у выніку вулічных баёў загінулі 200 чалавек[20][21].

12 мая баі ўспыхнулі зноў[22]. 17 мая мірныя жыхары паведамілі аб баях у раёнах Эль-Бухейра, Эль-Савра, Эль-Тадамон, Эль-Маджліс і Эль-Мадарыс[23].

24 мая да барацьбы за горад далучыўся «Рух за справядлівасць і роўнасць». У той дзень калона апалчэнцаў групоўкі ў суправаджэнні ўрадавай арміі трапіла ў засаду паўстанцаў на шляху да Эль-Генейны. Чатыры байцы былі забіты, 17 паранены, 3 трапілі ў палон[24]. 7 чэрвеня апалчэнцы зноў атакавалі горад[25]. 11-га паведамлялася аб новых выпадках нападаў арабскіх апалчэнцаў[26].

22 чэрвеня горад цалкам перайшоў пад кантроль войск Дагала[27].

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Сутыкненні вымусілі тысячы жыхароў горада бегчы ў суседні Чад. Акрамя таго, станам на 28 красавіка пацверджана гібель 96 мірных грамадзян[28][29]. ААН заявіла, што страты сярод цывільных асоб і камбатантаў могуць вылічацца сотнямі ці нават больш[30].

Да 1 мая колькасць загінулых у Эль-Генейне ўзрасла да больш чым 180—191 чалавек[31].

ААН паведаміла, што да 10-га чысла ў баях загінула больш за 450 чалавек, а ад 7 500 да 12 000 знайшлі прытулак на ваеннай базе УСС[32].

12 мая ахвярамі сутыкненняў сталі 77 чалавек забітымі[22]. На наступны дзень колькасць загінулых дасягнула 100 чалавек, уключаючы імама гарадской мячэці[33]. Агулам за 12—13 мая паведамлялася пра гібель яшчэ 280 асоб[34]. На 17 мая Суданская арганізацыя жанчын паведаміла, што ў агульнай складанасці ў горадзе загінулі 2000 чалавек[23].

На 26 мая паведамлялася пра 510 загінулых[35].

Як стала вядома 6 чэрвеня, падчас баёў у Генейне паўстанцы нанеслі буйнамаштабныя разбурэнні гораду, у выніку чаго загінула не менш за 500 чалавек (па даных Médecins Sans Frontières)[36].

Да 24 чэрвеня агульная колькасць ахвяр сярод мірных жыхароў склала 5000 загінулымі[3][37][38].

Зноскі

  1. SudanTribune (24 May 2023). "Rapid Support Forces ambush peace groups in West Darfur". Sudan Tribune [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала 2023-08-20. Праверана 24 May 2023.
  2. [1]
  3. а б Sudan war spells more disaster for Darfur city on Chad border (26 мая 2023).
  4. A ‘Dystopian Nightmare’ Unfolds in Sudan’s Battered Darfur Region. Yahoo News (8 чэрвеня 2023).
  5. SudanTribune. West Darfur declares state of emergency after killing of three people (англ.)(недаступная спасылка). Sudan Tribune (11 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2023. Праверана 11 мая 2023.
  6. Official: 24 killed in Sudan as Arab, non-Arab groups clash in Darfur (англ.). The East African (13 красавіка 2023). Праверана 11 мая 2023.
  7. Camille. Darfur update: clashes in El Geneina, extended truce in El Fasher, and popular initiatives in Nyala (англ.). Dabanga Radio TV Online (25 красавіка 2023). Праверана 29 красавіка 2023.
  8. Camille. Darfur update: clashes in El Geneina, extended truce in El Fasher, and popular initiatives in Nyala (англ.). Dabanga Radio TV Online (25 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 29 April 2023. Праверана 29 April 2023.
  9. а б в English, Al Mayadeen. Clashes renew in El Geneina, West Darfur(нявызн.). Al Mayadeen English (28 красавіка 2023). Праверана 11 мая 2023.
  10. SudanTribune. 16 hospitals in Khartoum out of service as some bombed (англ.)(недаступная спасылка). Sudan Tribune (18 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2023. Праверана 11 мая 2023.
  11. Bloodshed in Sudan’s Darfur as Hemeti’s allies and enemies vie for control (англ.). Middle East Eye. Архівавана з першакрыніцы 2 May 2023. Праверана 2 May 2023.
  12. Regan, Celine Alkhaldi,Ingrid Formanek,Mohammed Tawfeeq,Helen. Clashes renew in West Darfur as food and water shortages worsen in Sudan violence (англ.). CNN (28 красавіка 2023). Праверана 11 мая 2023.
  13. https://twitter.com/alarabiya_brk/status/1650407480697004032?s=46 (англ.). Twitter. Праверана 24 красавіка 2023.
  14. Sporadic gunfire in Khartoum despite new truce
  15. Camille. Darfur update: clashes in El Geneina, extended truce in El Fasher, and popular initiatives in Nyala (англ.). Dabanga Radio TV Online (25 красавіка 2023). Праверана 15 мая 2023.
  16. "Situation in el-Geneina, capital of West Darfur, is dire". Al Jazeera [англійская]. Праверана 1 May 2023.
  17. SudanTribune. Perthes warns of negative impact of Khartoum fighting on Darfur region (англ.)(недаступная спасылка). Sudan Tribune (26 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2023. Праверана 15 мая 2023.
  18. Ahmed, Gouja. Update: Clashes renewed in the city of El Geneina this morning in the Majlis neighborhood and the southern areas of the city, after an attack by Militia groups driving motorcycles and armed vehicles.. Twitter (27 красавіка 2023). Праверана May 15, 2023.
  19. Thomas, Eddie. 'Not a tribal conflict': W #Darfur crisis polarized social groups. Although many displaced people are from Masalit group, many attackers are from Himedti's Rizeigat group, and although Rizeigat were Himedti's main cannon fodder before he started recruiting across Sahel +. Twitter (28 красавіка 2023). Праверана May 15, 2023.
  20. Camille. Nearly 200 dead in West Darfur violence: situation 'extremely dangerous' (англ.). Dabanga Radio TV Online (1 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 May 2023. Праверана 2 мая 2023.
  21. Bloodshed in Sudan’s Darfur as Hemeti’s allies and enemies vie for control (англ.). Middle East Eye. Архівавана з першакрыніцы 2 May 2023. Праверана 2 мая 2023.
  22. а б "Heavy gunfire in Sudan ahead of ceasefire talks". BBC [англійская]. Праверана 14 May 2023.
  23. а б Camille. As many as 2,000 reported dead in West Darfur violence (англ.). Dabanga Radio TV Online (16 мая 2023). Праверана 17 мая 2023.
  24. SudanTribune. Rapid Support Forces ambush peace groups in West Darfur (англ.)(недаступная спасылка). Sudan Tribune (24 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2023. Праверана 29 мая 2023.
  25. "Darfur: renewed attacks on El Geneina, chaos in Kutum". Dabanga. 9 June 2023. Праверана 10 June 2023.
  26. "'Most fearless' fighting in Sudan after 24-hour ceasefire ends". Aljazeera [англійская]. 2023-06-11. Праверана 2023-06-13.
  27. Amgad. Darfur lawyers: ‘Bodies scattered across El Geneina’ (англ.). Dabanga Radio TV Online (22 чэрвеня 2023). Праверана 25 чэрвеня 2023.
  28. "Sudan: West Darfur Clashes Leave 25 Dead, Prisoners Freed in Nyala, El Fasher and ED Daein". Dabanga [англійская]. 2023-04-27. Праверана 2023-04-28.
  29. Regan, Celine Alkhaldi,Ingrid Formanek,Mohammed Tawfeeq,Helen. Clashes renew in West Darfur as food and water shortages worsen in Sudan violence (англ.). CNN (28 красавіка 2023). Праверана 28 красавіка 2023.
  30. Regan, Celine Alkhaldi,Ingrid Formanek,Mohammed Tawfeeq,Helen. Clashes renew in West Darfur as food and water shortages worsen in Sudan violence (англ.). CNN (28 красавіка 2023). Праверана 28 красавіка 2023.
  31. Camille. ♦ Sudan: This week’s news in brief ♦ (англ.). Dabanga Radio TV Online (1 мая 2023). Праверана 15 мая 2023.
  32. Sudan: Clashes between SAF and RSF - Flash Update No. 11 (10 May 2023) [EN/AR - Sudan | ReliefWeb] (англ.). reliefweb.int (10 мая 2023). Праверана 16 мая 2023.
  33. "Khartoum under bombardment as Sudan's rivals talk". Reuters [англійская]. Праверана 15 May 2023.
  34. Sudan: 280 dead in violent clashes in El Geneina (англ.). Middle East Monitor (15 мая 2023). Праверана 16 мая 2023.
  35. Sudan war spells more disaster for Darfur city on Chad border
  36. "SITUATION REPORT - HORN OF AFRICA No. 445 - 6 June 2023" (PDF). EEPA [англійская]. 2023-06-06. Праверана 2023-06-06.
  37. ‘Inconceivable suffering’ in West Darfur (8 чэрвеня 2023).
  38. [2]