Дарфурская кампанія (2023)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дарфурская кампанія
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (з 2023)
Дата з 15 красавіка 2023
Месца Дарфур, Судан
Статус працягваецца
Праціўнікі
Узброеныя сілы Судана Сілы аператыўнай падтрымкі
Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура
Страты
невядома невядома

Дарфурская кампанія — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за Дарфур, заходні рэгіён Судана.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Вясна[правіць | правіць зыходнік]

Першыя сутыкненні адбыліся 15 красавіка 2023 года ў горадзе Эль-Генейна. Населены пункт быў захоплены Сіламі аператыўнай падтрымкі амаль без баёў[1]. Адначасна зафіксаваны баі ў Залінгеі[2] і Эль-Фашыры[3]. У апошнім паўстанцкія сілы спрабавалі захапіць мясцовы аэрапорт і астатнія важныя аб’екты[4].

Перамога ў Эль-Генейне дазволіла мяцежнікам узяць і іншыя гарады Дарфура[5]. Так, 16 красавіка ў Ньяле каля 18:30 САП узялі пад свой кантроль базу 16-й пяхотнай дывізіі[6] і мясцовы аэрапорт[7]. 20 красавіка прыхільнікі Дагала, пасля разлютаваных сутыкненняў, усталявалі поўны кантроль над Ньялой[8], а хутка атрадам паўстанцаў удаецца захапіць амаль увесь Паўднёвы Дарфур[9]. На наступны дзень 21-й брыгадай САП захоплена Кабкабія. Тут таксама адбыліся жорсткія сутыкненні[10].

24[11]—25 красавіка[12] нечакана аднавіліся баі ў Эль-Генейне. У пачатку мая сутычкі спыніліся. Кантроль над горадам захавалі атрады САП[13][14].

У маі з новай сілай разгарнуліся баі за Эль-Генейне[15] і Эль-Фашыр[16].

Лета[правіць | правіць зыходнік]

3 чэрвеня паведамлялася, што ў Кутуме (Паўночны Дарфур) за два дні баёў загінулі 40 чалавек[17]. Як стала вядома 6 чэрвеня, падчас баёў у Генейне паўстанцы нанеслі буйнамаштабныя разбурэнні гораду, у выніку чаго загінула не менш за 500 чалавек (па даных Médecins Sans Frontières)[18].

14 чэрвеня губернатар Заходняга Дарфура Хаміс Абакар быў выкрадзены і забіты невядомымі ўзброенымі людзьмі. За некалькі гадзін да гэтага ў тэлеінтэрв’ю чыноўнік абвінаваціў армію Дагала ў генацыдзе і заклікаў да міжнароднага ўмяшання. УСС усклалі віну за забойства на САП[19].

19 чэрвеня паўстанцы разграмілі гарнізон УСС у Тавіле. Па меншай меры сем мірных жыхароў загінулі, а большая частка горада была разбурана[20]. Хутка, 22-га, пад кантроль войск Дагала цалкам перайшоў горад Эль-Генейна[21]. 16 ліпеня атрады САП заявілі пра захоп горада Кас (Паўднёвы Дарфур)[22].

22 ліпеня 16 мірных жыхароў загінулі падчас ракетных абстрэлаў у Ньяле[23].

26 ліпеня байцы Дагала захапілі горад Серба ў Заходнім Дарфуры, у 23 км на поўнач ад Генейны, пасля двухдзённых баёў, падчас якога горад быў спалены дашчэнту[24].

4 жніўня САП заявілі, што ўзялі пад поўны кантроль увесь Цэнтральны Дарфур[25].

Восень[правіць | правіць зыходнік]

3 верасня ў Заходнім Дарфуры САП і саюзныя апалчэнцы атакавалі гарады Гарні і Абу-Скрудж[26].

23 кастрычніка два чалавекі загінулі ў выніку нападу войск Дагала на лагер бежанцаў Аль-Хасахіса ў Залінгеі[27].

24 кастрычніка трое байцоў Аб’яднаных сіл абароны Дарфура былі забітыя ў выніку нападу САП на іх базу ў Ньяле[28].

26 кастрычніка паўстанцы захапілі штаб 16-й дывізіі ў Ньяле[29].

31 кастрычніка прыхільнікі генерала Дагала заявілі пра захоп штаба 21-й пяхотнай дывізіі ў Залінгеі[30].

4 лістапада байцы Дагала заявілі, што захапілі штаб 15-й дывізіі ў Генейне[31].

7 лістапада САП захапілі паўночнадарфурскі горад Ум-Кедада[32]. 20 лістапада на ўсходзе Дарфура яны пачалі штурм горада Эд-Даэн, захапіўшы мясцовы аэрапорт[33].

Зіма[правіць | правіць зыходнік]

3 снежня прыхільнікі генерала Дагала захапілі Дэрыбат (Паўночны Дарфур)[34]. 29 снежня суданская авіяцыя атакавала Ньялу. Загінула 118 чалавек[35].

Інцыдэнты[правіць | правіць зыходнік]

На другі дзень баёў паведамлялася, што ў Кабкабіі трое супрацоўнікаў Сусветнай харчовай праграмы былі забіты ў выніку перастрэлкі на ваеннай базе. Два іншыя супрацоўнікі былі сур’ёзна паранены, а байцы САП разрабавалі некалькі аўтамабіляў арганізацыі[36].

У ходзе сутыкненняў пацярпела і арганізацыя «Save the Children», чый офіс у Дарфуры быў разрабаваны[37]. Тое ж самае там жа адбылося з офісам ААН па аказанні дапамогі[38] і з «Islamic Relief»[39].

20 красавіка ў Эль-Фашыры быў здзейснены напад на аўтамабіль, у якім знаходзіліся супрацоўнікі Нарвежскага савета па справах бежанцаў, пацярпелых няма[40]. 3 мая разрабаваны шэсць грузавікоў Сусветнай харчовай праграмы[41].

У канцы мая арабскімі апалчэнцамі было забіта 97 масалітаў у горадзе Містэрэй.

Ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

22 ліпеня амерыканскі тэлеканал CNN са спасылкай на правадыроў мясцовых плямён заявіў, што з пачатку канфлікту толькі ў Заходнім Дарфуры загінула 10 000 чалавек[42].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Баі выклікалі гуманітарны крызіс у рэгіёне[43]. Вялікая колькасць дарфурцаў вымушаны былі бегчы ў суседні Чад. Жыхары Дарфура, нароўні з жыхарамі Хартума, склалі большую частку суданскіх бежанцаў за мяжой[44].

На фоне агульнасуданскіх падзей у цэлым і супрацьстаянні ў Дарфуры ў прыватнасці аднавіліся рэгіянальныя міжэтнічныя канфлікты. Так, 28 красавіка тут адбыліся сутычкі паміж арабамі і масалітамі[45]. На 3 мая ў Эль-Генейне падчас міжэтнічнага супрацьстаяння загінула 200 чалавек[46].

Зноскі

  1. Badshah, Nadeem; Abdul, Geneva; Mackay, Hamish; Badshah (now), Nadeem; Mackay (earlier), Hamish (2023-04-15). "Sudanese air force urges people to stay indoors as doctors union says at least 25 dead – as it happened". the Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Архівавана з арыгінала 18 April 2023. Праверана 2023-05-02.
  2. مراسل العربية: قتال بين الجيش والدعم السريع في مدينة زالنجي في ولاية وسط دارفور #العربية_عاجل https://alarabiya.net, 15 April 2023
  3. Eyewitnesses in #Sudan’s North Darfur State say clashes have erupted between the army and paramilitary Rapid Support Forces (#RSF) in the capital el-Fasher.
  4. عاجل اشتباكات بالاسلحة الخفيفة والثقيلة بين الجيش والدعم السريع بمدينة الفاشر, 15 April 2023
  5. Camille. Darfur update: clashes in El Geneina, extended truce in El Fasher, and popular initiatives in Nyala (англ.). Dabanga Radio TV Online (25 красавіка 2023). Праверана 29 красавіка 2023.
  6. لحظة بلحظة.. اشتباكات بين الجيش السوداني والدعم السريع (ар.). www.aljazeera.net. Праверана 15 красавіка 2023.
  7. Sudan fighting rages for second day despite UN-proposed ceasefire. The Guardian (16 красавіка 2023). Праверана 16 April 2023.
  8. Burke, Jason; correspondent, Jason Burke Africa (2023-04-20). "Sudan: up to 20,000 flee violence as rival leaders refuse to negotiate". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Архівавана з арыгінала 30 April 2023. Праверана 2023-05-02.
  9. Half the hospitals in Sudan’s capital are ‘out of action’ as casualties rise (англ.). Egypt Independent (19 красавіка 2023). Праверана 4 мая 2023.
  10. Mass exodus from Sudan as deadly fighting enters third week (англ.). France 24 (30 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 1 May 2023. Праверана 2 мая 2023.
  11. https://twitter.com/alarabiya_brk/status/1650407480697004032?s=46 (англ.). Twitter. Праверана 24 красавіка 2023.
  12. Sporadic gunfire in Khartoum despite new truce
  13. Camille. Nearly 200 dead in West Darfur violence: situation 'extremely dangerous' (англ.). Dabanga Radio TV Online (1 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 May 2023. Праверана 2 мая 2023.
  14. Bloodshed in Sudan’s Darfur as Hemeti’s allies and enemies vie for control (англ.). Middle East Eye. Архівавана з першакрыніцы 2 May 2023. Праверана 2 мая 2023.
  15. Camille. Nearly 200 dead in West Darfur violence: situation 'extremely dangerous' (англ.). Dabanga Radio TV Online (1 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 2 May 2023. Праверана 2 мая 2023.
  16. Lisa. Heavy fighting in North Darfur capital amidst ‘alarming increase in food prices’ (англ.). Dabanga Radio TV Online (12 мая 2023). Праверана 23 мая 2023.
  17. "'Real hell': Deadly fighting escalates in Sudan as truce expires". Aljazeera [англійская]. 2023-06-04. Праверана 2023-06-05.
  18. "SITUATION REPORT - HORN OF AFRICA No. 445 - 6 June 2023" (PDF). EEPA [англійская]. 2023-06-06. Праверана 2023-06-06.
  19. "West Darfur governor abducted, killed as war in Sudan spreads". Aljazeera [англійская]. 2023-06-15. Праверана 2023-06-15.
  20. "New killings reported in Darfur on second day of Sudan ceasefire". CNN [англійская]. 2023-06-19. Праверана 2023-06-22.
  21. Amgad. Darfur lawyers: ‘Bodies scattered across El Geneina’ (англ.). Dabanga Radio TV Online (22 чэрвеня 2023). Праверана 25 чэрвеня 2023.
  22. "Sudan Violence Rages As Paramilitaries Deny Darfur War Crimes". Barron's [англійская]. 16 July 2023. Праверана 17 July 2023.
  23. "Sudan civilians reportedly killed in Darfur fighting". Aljazeera. 23 July 2023. Праверана 23 July 2023.
  24. "Sudan war: RSF seize Sirba in West Darfur, heavy battles in Nyala and Khartoum". Radio Dabanga [англійская]. 2023-07-28. Праверана 2023-07-28.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (link)
  25. "RSF claim 'full control' of Central Darfur after clashes". Radio Dabanga [англійская]. 6 August 2023. Праверана 6 August 2023.
  26. Hemedti: ‘RSF does not seek control over Sudan but will fight on to the last soldier’ (англ.). Radio Dabanga (6 верасня 2023). Праверана 7 верасня 2023.
  27. Deadly attack on Central Darfur camp as RSF siege enters its third week (англ.). Radio Dabanga (25 кастрычніка 2023). Праверана 30 October 2023.
  28. RSF kill three combattants of peace groups in South Darfur’s capital (англ.). Sudan Tribune (24 кастрычніка 2023). Праверана 30 October 2023.
  29. Fall of the 16th Division headquarters in Nyala. Sudan War Monitor (26 кастрычніка 2023).
  30. Rapid Support Forces seize Sudanese army base in Central Darfur (англ.). Sudan Tribune (31 кастрычніка 2023). Праверана 31 October 2023.
  31. RSF seize Sudanese army headquarters in El-Geneina (англ.). Sudan Tribune (4 лістапада 2023). Праверана 6 November 2023.
  32. RSF seize North Darfur garrison, reportedly commit mass atrocities in West Darfur (англ.). Radio Dabanga (8 лістапада 2023). Праверана 8 лістапада 2023.
  33. Sudanese army, RSF clash in El Daein, East Darfur (англ.). Sudan Tribune (20 лістапада 2023). Праверана 21 лістапада 2023.
  34. SLM-Abdel Wahid forces seize RSF camp in South Darfur (англ.). Sudan Tribune (3 снежня 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  35. Sudanese warplanes unleash second airstrike on Nyala in less than a month. Sudan Tribune (30 снежня 2023).
  36. Sudan: Army and RSF battle over key sites, leaving 56 civilians dead. BBC News. Праверана 16 April 2023.
  37. Medical supplies have been looted - Save the Children (англ.). www.bbc.com. Праверана 18 красавіка 2023.
  38. UN: Reports of attacks, sexual violence against aid workers (англ.). www.aljazeera.com. Архівавана з першакрыніцы 18 April 2023. Праверана 19 красавіка 2023.
  39. "Islamic Relief unable to provide aid, offices looted, staff told to hibernate". Al Jazeera [англійская]. Архівавана з арыгінала 20 April 2023. Праверана 20 April 2023.
  40. "Sudan fighting forces aid groups to halt, spreading suffering". Al Jazeera [англійская]. Праверана 27 April 2023.
  41. Sudan updates: UN admits failure to avert war as aid looted (англ.). DW (4 мая 2023). Праверана 4 мая 2023.
  42. "10,000 reported killed in one West Darfur city, as ethnic violence ravages Sudanese region". CNN. 26 July 2023. Праверана 27 July 2023.
  43. السودان.. اشتباكات مسلحة بين الجيش وقوات الدعم السريع (لحظة بلحظة), 15 April 2023
  44. "UN says up to 20,000 have fled Sudan fighting for Chad". Le Monde.fr [англійская]. 2023-04-20. Праверана 2023-04-24.
  45. Clashes renew in West Darfur as food and water shortages worsen in Sudan violence. CNN (28 красавіка 2023). Праверана 29 красавіка 2023.
  46. "Could an old tribal foe undercut Sudan's Hemedti?". Aljazeera [англійская]. Архівавана з арыгінала 3 May 2023. Праверана 3 May 2023.