БелГрад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
БМ–21А «БелГрад»

Тып: рэактыўная сістэма залпавага агню
Краіна:  Беларусь
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: з 2001 года
Выкарыстоўвалася:

БеларусьТуркменістан

Характарыстыкі
Маса, кг: 13300
Даўжыня, мм: 9450
Шырыня, мм: 2710
Вышыня, мм: 3410
Экіпаж (разлік), чал.: 6
Калібр, мм: 122
Прыцэльная далёкасць, м: 20450
Максімальная
далёкасць, м:
50000

БМ–21А «БелГрад», таксама Град-1А[1] — беларуская мадэрнізацыя савецкай РСЗА БМ-21 «Град» ад ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення».

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

З набыццём незалежнасці большую частку беларускіх РСЗА складалі БМ-21 «Град». У 1990-х перад камандаваннем беларускай арміі паўстала праблема значнага зносу аўтамабільных шасі сістэм БМ-21. Рашэнне гэтай праблемы было знойдзена ў замене арыгінальнага шасі «Урал-375Д» на шасі аўтамабіля падвышанай праходнасці МАЗ-6317[2]. Усе звязаныя з гэтым працы былі праведзены спецыялістамі Мінскага аўтазавода, Ваеннай акадэміі, навукова-тэхнічнага камітэта Міністэрства абароны і службы ракетна-артылерыйскага ўзбраення Узброеных Сіл[1].

Мадэрнізацыя атрымала найменне БМ–21А «БелГрад» і паступіла на ўзбраенне. Першы ўзор прадстаўлены ў 2001 годзе на вучэннях «Нёман-2001»[3].

Мадэрнізацыя[правіць | правіць зыходнік]

У баявой машыне размешчаны стэлаж для перавозкі боекамплекту, што дазваляе скараціць колькасць транспартна-зараджальных машын і паменшыць час перазараджвання. Былі заменены шасі УРАЛ-375 на шасі МАЗ-631705 з колавай формулай 6×6. Радыёстанцыю Р-108М памянялі на радыёстанцыю з палепшанымі характарыстыкамі. Усталяваны камплект стэлажоў 9Ф37 (9Ф37М) для размяшчэння 40 (60) рэактыўных снарадаў, камутацыйныя элементы для забеспячэння развароту артылерыйскай часткі на 180°С з мэтай забеспячэння зараджання вырабы са стэлажоў, пляцоўка наводчыка. Пераўсталяваныя буферы абмежаванні развароту артылерыйскай часткі на куты 67° направа і 180° налева ад падоўжнай восі шасі (ранейшы разварот – 67° направа і 99° налева ад падоўжнай восі), а таксама корпус ручнога прывада (разварот уверх на 120°) для забеспячэння пераводу ў баявое становішча дапрацаванага кранштэйна. Машына абсталявана гідраўлічнымі дамкратамі, якія забяспечваюць гарызантаванне і стабілізацыю артылерыйскай часткі ў баявым становішчы[4].

На ўзбраенні[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Реактивная система залпового огня БМ-21 «Град-1А» (БелГрад) Архівавана 2 студзеня 2022.
  2. Модернизированную реактивную систему «Град» показали в действии
  3. подполковник Алексей Симоненко. Военно-техническая политика и вооружённые силы Республики Беларусь // журнал «Армия», № 5, 2003. стр.28-33
  4. а б БМ-21А "БелГрад"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2022. Праверана 2 студзеня 2022.
  5. Торжественный парад в честь Дня Независимости пройдет сегодня в Минске Архівавана 2 студзеня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]