Белая дзірка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бе́лая дзі́рка — гіпатэтычны фізічны аб’ект у Сусвеце, у вобласць якога нішто не можа ўвайсці. Белая дзірка з’яўляецца часавай супрацьлегласцю чорнай дзіркі.

Праз няўстойлівасць гэтага рашэння ўраўненняў Эйнштэйна адносна абурэнняў метрыкі прасторы-часу белая дзірка можа быць толькі вечнай, г.зн. павінна існаваць у Сусвеце ад самага пачатку яе пашырэння і не можа нарадзіцца пазней, напрыклад у працэсе гравітацыйнага калапсу. У матэматычным сэнсе адасобленае рашэнне толькі з белай дзіркай не поўнае, бо апісвае не ўсю прастору-час, а толькі яго частку. Таму можа існаваць вечная белая дзірка, толькі тапалагічна злучана з вечнай чорнай дзіркай. Якаў Зяльдовіч і Валер Фралоў даказалі, што белая дзірка схільная да класічнай і квантавай няўстойлівасцей.[1][2][3][4]

Тэарэтычна мяркуецца, што белыя дзіркі могуць утварацца пры выхадзе з-за гарызонту падзей рэчыва чорнай дзіркі, якая знаходзіцца ў іншым часе.

На цяперашні час невядомы фізічныя аб’екты, якія можна пэўна лічыць белымі дзіркамі, таксама няма тэарэтычных перадумоў па метадах іх пошуку (у адрозненне ад чорных дзірак, якія павінны знаходзіцца, напрыклад, у цэнтрах буйных спіральных галактык).

Ізраільскія астраномы Алон Рэтэр і Шлома Хелер сцвярджаюць, што анамальны гама-усплёск GRB 060614, які адбыўся ў 2006 годзе, быў «белай дзіркай»[5][6].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. КРОТОВЫЕ НОРЫ: что это – миф, врата в другие миры или математическая абстракция?. Знание — сила (24 чэрвеня 2018).
  2. Какой была наша Вселенная до Большого взрыва?. Hi-News.ru (4 лістапада 2020).
  3. Мы живем в мультивселенной?. RW Space (12 ліпеня 2021).
  4. Белая дыра. Большая российская энциклопедия (19 мая 2022).
  5. У Сусвеце ўпершыню адкрыты гіганцкі антыпод чорнай дзіркі Маскоўскі камсамолец, 31 мая 2011
  6. Ізраільцяне знайшлі белую дзірку Архівавана 27 мая 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]