Беленскі палац

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 38°41′52.75″ пн. ш. 9°12′02.16″ з. д. / 38.697986° пн. ш. 9.2006° з. д. (G) (O) (Я)

Фасад Беленскага палаца.

Беленскі палац (парт. Palácio Nacional de Belém) — афіцыйная рэзідэнцыя прэзідэнта Партугаліі. Размешчаны ў лісабонскім раёне Белен у непасрэднай блізасці ад манастыра іеранімітаў і рэкі Тэжу. Палац быў закладзены ў XVI ст. прынцам Мануэлем. Фасад складаецца з пяці падобных па архітэктуры будынкаў XVII стагоддзя, пабудаваных графамі Авейрэш. У XVIII ст. палац набыў кароль Жуан V, які абнавіў у найноўшым гусце ўсе яго інтэр'еры. Каралева Марыя арганізавала пры палацы невялікі звярынец і прыбудавала да яго манеж (цяпер — Дзяржаўны музей экіпажаў). У 1902 г. на плошчы перад палацам адкрыўся мармуравы помнік Вялікаму Альбукерку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]