Жуан V
| Жуан V "Велікадушны" João V «o Magnânimo» |
|||
![]() |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| з 9 снежня 1706 | |||
| Папярэднік: | Педру II | ||
| Пераемнік: | Жазэ I | ||
| Нараджэнне: | 22 кастрычніка 1689 палац Ribeira, Лісабон, Партугалія |
||
| Смерць: | 31 ліпеня 1750 (60 гадоў) палац Ribeira, Лісабон, Партугалія |
||
| Дынастыя: | Дынастыя Браганса | ||
| Бацька: | Педру II | ||
| Маці: | Марыя Сафія Нойбургская | ||
| Жонка: | Марыя Ганна Аўстрыйская | ||
Жуан V (парт.: D. João V, o Magnânimo; 22 кастрычніка 1689, палац Ribeira, Лісабон, Партугалія — 31 ліпеня 1750, палац Ribeira, Лісабон, Партугалія) — 24-ы кароль Партугаліі з 1706 года, 11-ы герцаг Браганскі, унук Жуана IV, сын Педру II.
Кіраванне [правіць]
У якасці саюзніка імператара і Англіі ваяваў з Францыяй у вайне за іспанскую спадчыну. У 1717 годзе па просьбе Папы Клімента XI накіраваў магутную эскадру на барацьбу з туркамі, якая разам з караблямі іншых хрысціянскіх краін прыняла ўдзел у бітве ля мыса Матапан.
Быў заступнікам навук і мастацтва. У 1720 годзе заснаваў Акадэмію гісторыі Партугаліі.
Выдаткоўваў значныя сумы на пабудову манастыроў (найбольш значны — манастыр у горадзе Мафра) і за права мець свайго патрыярха ў Лісабоне. У 1748 годзе атрымаў тытул Rex fidelissimus ад Папы Бенедыкта XIV. Апошнія гады на яго меў вялікі ўплыў францысканец Гаспар.
Сям'я [правіць]
Быў жанаты на Марыі Ганне, дачцы імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда I.
- Марыя Барбара (1711—1758) — жонка караля Іспаніі Фердынанда VI
- Педру (1712—1714)
- Жазэ I (1714—1777) — жанаты на Марыяне Вікторыі Іспанскай
- Карлас (1716—1730)
- Педру III (1717—1786) — жанаты на роднай пляменніцы, каралеве Партугаліі Марыі I
- Аляксандр (1723—1728)
Незадоўга да смерці караля сталі знясільваць хвароба і меланхолія. Нягледзячы на шчодрыя дары манастырам, шматлікія малітвы і працэсіі, здароўе яго не паправілася, і ён памёр ад вадзянкі. Спадчыну атрымаў яго старэйшы сын Жазэ (Іосіф) I.
| Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Для паляпшэння артыкула пажадана?:
|
| Папярэднік: Педру II |
Кароль Партугаліі 1706-1750 |
Пераемнік: Жазэ I |
| Каралі Партугаліі | |
|---|---|
| Бургундская дынастыя | Афонсу I • Саншу I • Афонсу II • Саншу II • Афонсу III • Дыніш I • Афонсу IV • Педру I • Фернанду I |
| Авіская дынастыя | Жуан I • Дуартэ I • Афонсу V • Жуан II |
| Дынастыя Авіс-Візеу | Мануэл I • Жуан III • Себасцьян I • Энрыке |
| Габсбургі | Філіп I • Філіп II • Філіп III |
| Дынастыя Браганса | Жуан IV • Афонсу VI • Педру II • Жуан V • Жазэ I • Марыя I з Педру III • Жуан VI • Педру IV • Марыя II • Мігел • Марыя II з Фернанду II |
| Дынастыя Браганса-Кобург | Педру V • Луіш • Карлуш I • Мануэл II |
