Бельгійскі рабочы конь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Belgian horse.jpg

Бельгійскі рабочы конь (нідэрл.: Brabants Trekpaard, Belgisch Trekpaard, фр.: Cheval de trait belge) — парода канёў-цяжкавозаў, шырока распаўсюджаная ў еўрапейскіх і амерыканскіх краінах.

Выведзена шляхам сістэматычнага адбору і падбору мясцовых бельгійскіх канёў. Да кан. XIX ст. у Бельгіі адрознівалі фламандскую, брабантскую і ардэнскую пароды. Пазней яны былі аб'яднаны ў адну. У ЗША была завезена у 1880-ых гг.

Бельгійскі рабочы конь буйны, масіўны і камлюкаваты. Масць рудая або дарашаватая. У нашы дні таксама сустракаюцца з шэрым колерам. Вышыня да карку — 160 - 167 см, абхоп грудзей — 200 - 220 см, абхоп пясткі — 23 - 26 см, даўжыня тулава — 170 - 177 см.

Самы вялікі ў свеце конь належыць да гэтай пароды. Конь па мянушцы Радар важыць 1088 кг, а яго рост — 183 см.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]