Бельмонт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычны раён Вільні
Бельмонт
літ. Belmontas, пол.Belmont
Млын у Бельмонце
Млын у Бельмонце
54°40′52″ пн. ш. 25°19′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Горад Вільня
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бельмонт - частка Вільні, якая знаходзіцца на ўсход ад цэнтра горада і Зарэчча на правым беразе ракі Вільні.

У Бельмонце знаходзіцца вядомы парк, па якім пракладзены шасцікіламетровы маршрут для прагулак. Таксама тэрыторыя прыстасаваная для актыўнага адпачынку, у тым ліку з дзецьмі. На тэрыторыі парка маюцца стайні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVI стагоддзі кароль Жыгімонт I Стары дазволіў пабудаваць млын на рацэ Вільні. Спачатку гэты млын належаў гаспадарам маёнтка «Лявонішкі», а ў 1838-1842 гг. дадзеную тэрыторыю ўзяў у арэнду француз Карл дэ Вім. Карл дэ Вім перабудаваў млын, збудаваў гаспадарчыя пабудовы і задумаў адкрыць тут гатэль з рэстаранчыкам. Але планам дэ Віма не было наканавана спраўдзіцца. Тагачасныя муніцыпальныя ўлады не дазволілі рэалізаваць ідэю з гатэлем. Пасля смерці дэ Віма зямля змяніла гаспадароў і доўгі час заставалася ў запусценні.

У пачатку дзевяностых гадоў ХХ стагоддзя пад кіраўніцтвам літоўскага архітэктара Рычардаса Стульпінаса ў гэтых краях літаральна за некалькі гадоў быў створаны парк адпачынку, якія з'яўляецца любімым месцам адпачынку як жыхароў, так і гасцей горада.

Этымалогія назвы[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць не з літоўскай мовы, а з лаціны: выраз bellus mons перакладаецца як "прыгожы пагорак".

Цэнтр забаў і адпачынку[правіць | правіць зыходнік]

Шырокі спектр паслуг прапануецца наведвальнікам, для якіх працуе 12 залаў рознага прызначэння і памеру (ад 50 да 250 месцаў), у іх можа размясціцца да 1000 чалавек. Таксама на тэрыторыі пабудавана дзіцячая пляцоўка, месцы ціхага адпачынку, кветнікі з дэкаратыўнымі раслінамі, а таксама экспазіцыі старадаўніх гармат і механізмаў, пляцоўкі для агляду ландшафту і гістарычных будынкаў.

Парк[правіць | правіць зыходнік]

Парк займае тэрыторыю каля 2 гектараў. Асаблівасцю пешаходнага маршрута з'яўляюцца шматлікія спускі і ўздымы, а таксама багацце водных аб'ектаў. Увагу наведвальнікаў заўсёды прыцягвае абрыў, над якім зроблена назіральная пляцоўка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]