Бобруйский курьер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Бобруйский курьер»
Арыгінальная
назва
Bobruyskiy Kurier
Тып газета
Заснавана 1 жніўня 1914
Мова беларуская і руская
Вэб-сайт babruysk.by

Бобруйский курьер (бел.: Бабруйскі кур'ер) — бабруйская гарадзкая грамадска-палітычная газета. Выходзіць па-руску й па-беларуску адзін раз на тыдзень — у сераду. Змяшчае матэрыялы пра грамадска-палітычнае й культурнае жыццё Бабруйска й Беларусі, крымінальную хроніку, спартыўныя навіны, абвесткі, праграму тэлевізіі, рэкламу, мае забаўляльныя рубрыкі і г.д. Раней мела штомесячны дадатак «Православный вестник». Рэдакцыя месціцца на адрасе г. Бабруйск, вуліца Маскоўская, 38/93.

Галоўны рэдактар: Анатоль Санаценка[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Газета заснаваная 1 жніўня 1914. Першым выдаўцом і рэдактарам газеты быў Гілер Фававіч Фрыдлянд, уладальнік друкарні, тэатру й цырку ў горадзе. Ад пачатку «Бобруйский курьер» выходзіў на рускай мове, пазыцыянаваў сябе як штодзённае беспартыйнае выданне. Быў ён таго ж фармату, што й сёння, але выдаваўся на чатырох старонках. У газеце шырока асвятляліся як мясцовыя, так і міжнародныя падзеі, давалася крымінальная хроніка, публікаваліся вершы, проза, фэльетоны. Было мноства рэклямных аб’яваў, якім падавалася практычна ўся першая паласа. Заснаваная адначасова з пачаткам Першае сусветнае вайны, газета імкнулася інфармаваць свайго чытача аб ваенных падзеях. У газеце выходзіла сталая рубрыка «Война. Сообщение ставки» («Вайна. Паведамленьне стаўкі»), у якой зьмяшчаліся кароткія інфармацыі аб ходзе баёў з немцамі, рэгулярна друкаваліся тэлеграмы Штабу Вярхоўнага Галоўнакамандуючага, Петраградскае Тэлеграфнае агенцыі, міжнародных тэлеграфных агенцыяў. Ад 1916 пры газеце нават выдаваўся дадатак — "Телеграммы «Бобруйского курьера» ("Тэлеграмы «Бабруйскага кур’ера»). «Бобруйский курьер» выходзіў з перапынкам на нямецкую акупацыю (люты — лістапад 1918), да ліпеня 1920, калі з адыходам польскіх войскаў і з канчатковым прыходам савецкай улады, быў зачынены, як і ўсе недзяржаўныя газеты. Выхад газеты быў адноўлены ў 1991, спачатку як бабруйскі дадатак да абласное газеты «Могилевская правда», затым як самастойны праект.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Бобруйский курьер» на грани банкротства (руск.). Хартыя'97 (2 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2020. Праверана 28 жніўня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]