Бонскі агляд
З пляцоўкі Вікіпедыя.
«Бонскі агляд» (ням. Bonner Durchmusterung, азначэнне BD), зорны каталог агляднага характару, утрымлівае прыблізныя каардынаты ярчэйшых за m+9 — m+10 (візуальна) зорак, аднесеныя да эпохі 1855, а таксама зорныя велічыні, запісаныя на аснове не вельмі дакладных навочных ацэнак. Гэты каталог не з'яўляецца фотаметрычным каталогам.
Да каталога прыкладзены атлас зорнага неба, які складаецца з 64 карт, абсягам на поўнач ад скланення −23°. Каталог падзелены на зоны у адп. са скланеннямі, кожная зона мае шырыню 1 градус. Унутры кожнай зоны зоркі панумараваны ў парадку іх прамых узыходжанняў, напр., BD +4°1375 знаходзіцца ў зоне +4° з нумарам 1375.
Каталог быў працягнуты на паўднёвае паўшар'е зорнага неба ў Кардоўскім і Капскім аглядах.
[правіць] Гл. таксама
| Астранамічныя каталогі | |
|---|---|
| Гістарычныя | Шы Шэня • Гіпарха • Альмагест • Ас-Суфі • Аль-Біруні • Амара Хаяма • Ат-Тусі • Гурганскі зідж • Уранаграфія • Уранаметрыя • Тыха Браге • Галея • Гевелія • Джона Флемстыда • Лакайля • Месье • Вольфа |
| Сучасныя | 2MASS • Abell • AC • BD • C • CCDM • CD • COROT • CPD • DDO • FK4/FK5 • GC • GCVS • Gl/GJ • GSC • HD • HIP • HR • IC • IDS • KIC • MCG • NGC • NHICAT • NSV • OGLE • PD • PGC • RCW • RECONS • RNGC • ROSAT • SAO (CAO) • SDSS • STF • TYC • UGC • WDSC |
