Каталог Гіпарха

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каталог Гіпарха, астраметрычны (зорны) каталог, складзены ў Еўрапейскім касмічным агенцтве на падставе даных, сабраных касмічнай місіяй «Гіпарх».

Каталог утрымлівае астраметрычныя даныя 118.218 зорак (даныя большасці зорак каталогу Гіпарха існуюць паралельна і ў каталогу Тыха): іх пазіцыі, гадавы ўласны рух і абсалютныя трыганаметрычныя паралаксы з сярэдняй астраметрычнай дакладнасцю 1 вугл. мсек. Дадатковыя спецыфічныя даныя ўтрымліваюцца для падвойных і кратных зорак.

фотаметрычныя даныя ўлучаюць шыракапалосную фотаметрыю для ўсіх аб'ектаў каталогу, вымераную на працягу не меней за 110 эпох назіранняў.

Дакладнасць вымярэння зорных велічыняў для сталых зорак дасягае 0,0004—0,007m для зорных велічынь 2—12m, і звычайна складае 0,0015mдля аб'ектаў 8-й зорнай велічыні.

Літ.: The Hipparcos and Tycho Catalogues. Volume 1. Introduction and Guide to the Data. — Noordwijk: ESA Publications Division, 1997. — [vol1_all.pdf vol1_all.pdf]

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах