Боян Дубаіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Боян Дубаіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 1 верасня 1990(1990-09-01)[1] (33 гады)
Грамадзянства  Сербія
Рост 183 см
Вага 76 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2013 Сербія Інджыя 78 (15)
2010   Сербія Раднічкі (Сомбар) 29 (3)
2013—2015 Швейцарыя Лугана 32 (3)
2015   Швейцарыя Ле-Мон 16 (4)
2015—2016 Швейцарыя Ле-Мон 28 (5)
2016 Тайланд Сісакет 9 (0)
2017—2018 Беларусь Гарадзея 45 (22)
2019—2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 29 (7)
2021 Казахстан Актабэ 15 (3)
2021—2022 Рэспубліка Кіпр Эносіс (Паралімні)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 студзеня 2023.

Боян Дубаіч (сербск.: Bojan Dubajić / Бојан Дубајић; нар. 1 верасня 1990) — сербскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў сербскім клубе «Інджыя», дзе гуляў у асноўным у другім дывізіёне. У 2010 годзе на правах арэнды гуляў таксама за клуб «Раднічкі» (Сомбар). У сезоне 2010/11 правёў за «Інджыю» чатыры матчы ў сербскай Суперлізе.

З 2013 па 2016 год выступаў у другім дывізіёне Швейцарыі — спачатку ў «Лугана», пазней быў арандаваны клубам «Ле-Мон» і праз паўгады перайшоў у яго склад на трывалай аснове. Усяго правёў у Чэлендж-лізе 76 матчаў і забіў 12 галоў. У другой палове 2016 года гуляў за тайландскі клуб «Сісакет», аднак у канцы года пакінуў яго ў якасці свабоднага агента.

У студзені—лютым 2017 года праходзіў прагляд ва ўкраінскім клубе «Александрыя», але беспаспяхова. У сакавіку 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гарадзея»[2]. З цягам часу замацаваўся ў аснове беларускай каманды і ў чэрвені 2017 года падоўжыў кантракт да канца сезона 2018[3]. Па выніках чэмпіянату 2017 з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, з мая вярнуўся ў стартавы склад. У кастрычніку і лістападзе ў двух матчах запар (супраць «Смалявічаў» і «Мінска») адзначаўся хет-трыкамі.

У снежні 2018 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[4]. У пачатку сезона 2019 рэдка з’яўляўся на полі з-за траўмы, аднак паступова заваяваў месца ў складзе. У сезоне 2020 страціў месца ў складзе. У снежні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў барысаўскі клуб[5].

У лютым 2021 года стаў іграком казахстанскага клуба «Актабэ»[6], а ў ліпені 2021 года перабраўся ў кіпрскі «Эносіс», дзе гуляў да канца сезона 2021/22, пасля чаго завяршыў кар’еру.

З верасня 2022 года стаў футбольным агентам[7]. У студзені 2023 года прывёз у БАТЭ сербскага паўабаронцу Сеада Ісламавіча[8].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]