ФК БАТЭ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
ФК БАТЭ
ФК БАТЭ (2013).png
Поўная назва

Футбольны клуб "БАТЭ" Барысаў

Мянушкі

Жоўта-блакітныя

Заснаваны

1973/1996

Горад

Барысаў, Беларусь

Стадыён

Барысаў-Арэна
Умяшчальнасць: 13 400

Прэзідэнт

Анатоль Капскі

Галоўны трэнер

Аляксандр Ермаковіч

Чэмпіянат

Вышэйшая ліга

2013

01Чэмпіён 1

Сайт

Афіцыйны сайт

Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

БАТЭ — беларускі футбольны клуб з горада Барысаў. Хатні стадыён — Барысаў-Арэна. Каманда была заснавана ў 1973 годзе, адноўленая ў 1996 годзе. Першы беларускі клуб, які прайшоў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

1973—1981[правіць | правіць зыходнік]

У год стварэння БАТЭ (футбольны клуб Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання) выступаў ва ўсходняй зоне другой групы (Д2) чэмпіянату БССР. Ужо першы сезон склаўся для БАТЭ ўдала. Па яго выніках каманда дасягнула магчымасці на наступны год выступаць у чэмпіянаце рэспублікі.

У 1974 годзе БАТЭ дасягнуў першага поспеху — стаў чэмпіёнам БССР, выйграўшы за сезон 15 матчаў з 18 праведзеных. Аднак у наступным, 1975 годзе, БАТЭ прыйшлося задавальняцца толькі пятым месцам. У 1976 годзе БАТЭ аформіў своеасаблівы дубль, выйграўшы чэмпіянат і Кубак БССР.

У далейшым БАТЭ яшчэ раз станавіўся чэмпіёнам (1979), срэбным прызёрам (1978) чэмпіянату БССР і двойчы займаў чацвёртае месца (1977, 1981). У 1981 годзе каманда была расфарміравана.

1996—2006[правіць | правіць зыходнік]

1996-1998 гады

У 1996 годзе ініцыятыўная група вырашыла адрадзіць клуб. Прэзідэнтам футбольнага клуба БАТЭ быў абраны Анатоль Капскі, галоўным трэнерам стаў Юрый Пунтус. За два першых гады сваёй новай гісторыі клуб выйграў першынства Другой лігі і, фінішаваўшы другім у Першай, выйшаў у Вышэйшую лігу, дзе ў 1998 годзе адразу заваяваў срэбныя медалі.

1999 год

У 1999 годзе БАТЭ захапіў лідарства з першых тураў і, так і не аддаўшы яго нікому, упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь. 1999 год таксама стаў для клуба дэбютным у еўракубках. За БАТЭ тады выступалі пазнейшыя лідары зборнай Беларусі Аляксандр Глеб, Віталь Кутузаў, а таксама цяперашні галоўны трэнер Віктар Ганчарэнка.

2000-2001 гады

2000 год ізноў стаў для БАТЭ «срэбным». Чэмпіянат 2001 года прынёс клубу бронзавыя ўзнагароды.

2002 год

Сезон 2002 годзе стаў для БАТЭ неадназначным. Барысаўчане ўпершыню прабіліся ў фінал Кубка Беларусі, але з лікам 0:2 саступілі «Гомелю». Удала склаўся сезон на еўрапейскай арэне. Выступаючы ў Кубку Інтэртота, БАТЭ атрымаў упэўненую перамогу над прадстаўніком нямецкай Бундэслігі, клубам «Мюнхен-1860», а затым практычна на роўных згуляў з італьянскай «Балонняй». На фінішы чэмпіянату БАТЭ ў адчайнай барацьбе дагнаў «Нёман», які лідыраваў. У «залатым» матчы чэмпіянату атрымаў у дадатковы час перамогу з лікам 1:0, дзякуючы голу Валерыя Тарасенкі.

2003 год

У чэмпіянаце 2003 года БАТЭ, нягледзячы на ўпэўненую гульню, да канца сезону заставаўся на пятым месцы. У апошнім туры чэмпіянату яму належала сустракацца на выездзе з мінскім «Дынама». Гэта сустрэча павінна была даць адказ на пытанне, на якім месцы апынецца БАТЭ: на другім ці пятым. Але матч завяршыўся ўпэўненай перамогай БАТЭ 4:0, і каманда зноў заваявала срэбныя медалі.

2004 год

У 2004 годзе БАТЭ, які няўдала выступіў у Кубку УЕФА, на фінішы чэмпіянату зноў прэтэндаваў на самыя высокія месцы. Перад апошнім турам ён адставаў ад мінскага «Дынама» на два ачкі. І зноў апошняя сустрэча чэмпіянату мела быць з лідарам на выездзе. Аднак гэтым разам леташняму трыўмфу не наканавана было паўтарыцца. Саступіўшы 0:2, БАТЭ заняў другое месца.

2005 год

Сезон 2005 года стаў самым цяжкім у гісторыі БАТЭ. Па-першае, у канцы папярэдняга сезону каманду пакінуў яе нязменны трэнер Юрый Пунтус, якога на трэнерскім мастку БАТЭ змяніў Ігар Крывушэнка. Па-другое, у новы клуб Пунтуса перайшлі шэраг маладых гульцоў, на якіх у гэтым сезоне ўскладаліся вялікія надзеі. БАТЭ саступіў у фінале Кубка МТЗ-РІПА, а па выніках чэмпіянату апынуўся на пятым месцы, упершыню ў найноўшай гісторыі застаўшыся без медалёў.

2006 год

У 2006 годзе адзначаўся дзесяцігадовы юбілей узнаўлення клуба. І БАТЭ годна адзначыў гэту дату. Барысаўчане ўпершыню сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі. У фінале ў дадатковы час яны з лікам 3:1 перамаглі салігорскі «Шахцёр». У чэмпіянаце БАТЭ таксама фінішаваў першым, такім чынам, зрабіўшы своеасаблівы дубль.

Але на еўрапейскай арэне клуб выступіў не ўдала, саступіўшы ў другім кваліфікацыйным раўндзе Кубка УЕФА казанскаму «Рубіну» ў абедзвюх сустрэчах з агульным лікам 0:5.

2007—2011[правіць | правіць зыходнік]

2007 год

У 2007 годзе БАТЭ выйшаў у трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў УЕФА. У першым кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ прайграў у гасцях кіпрскаму АПОЭЛу 0:2, аднак у хатнім матчы пераламіць вынік двухраундавага супрацьстаяння на сваю карысць, перайграўшы праціўніка з лікам 3:0. У другім матчы быў упэўнена перайграны ісландскі «Хафнарф'ёрдур» — 3:1 на выездзе, 1:1 у хатнім матчы. У трэцім раўндзе праціўнікам БАТЭ быў румынскі клуб «Сцяўа». Першы матч у Барысаве завяршыўся з лікам 2:2, у другім матчы мацней былі румыны — 2:0. Выбыўшы з розыгрышу Лігі чэмпіёнаў, БАТЭ ў першым раўндзе Кубка УЕФА сустракаўся з іспанскім «Вільярэалам» — самым рэйтынгавым клубам розыгрышу — і атрымаў дзве паразы: 1:4 на выездзе і 0:2 на мінскім стадыёне «Дынама».

У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ датэрмінова, за чатыры тура да фінішу, заваяваў чэмпіёнскі тытул. У розыгрышы Кубка Беларусі БАТЭ зноў дайшоў да фіналу, дзе ў серыі пасляматчавых пенальці саступіў брэсцкаму «Дынама». У канцы года Ігар Крывушэнка нечакана сышоў на пост галоўнага трэнера мінскага «Дынама», галоўнага суперніка барысаўчан. Яго месца заняў Віктар Ганчарэнка, які ўзначальваў дубль БАТЭ.

2008 год

2008 год стаў асаблівым як у гісторыі БАТЭ, так і ўсяго беларускага футбола. БАТЭ пераадолеў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў УЕФА і стаў першым у гісторыі беларускага футбола клубам, які здолеў прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. У першым кваліфікацыйным раўндзе ў супернікі БАТЭ дастаўся ісландскі «Валюр», які быў пераможаны з агульным лікам 3:0 (2:0 дома і 1:0 у гасцях). У другім кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ па суме дзвюх сустрэч сенсацыйна адолеў бельгійскі «Андэрлехт»: 2:1 у гасцях і 2:2 у хатняй сустрэчы. У трэцім кваліфікацыйным раўндзе супернікам БАТЭ быў балгарскі «Леўскі». Матч у Сафіі скончыўся з лікам 1:0 у карысць БАТЭ, а ў адказнай гульні ў Барысаве каманда забяспечыла неабходную нічыю 1:1.

У групавой стадыі БАТЭ патрапіў у групу H, разам з «Рэалам» (Мадрыд), «Ювентусам» (Турын), «Зенітам» (Санкт-Пецярбург). У першай гульні на выездзе БАТЭ саступіў «Рэалу» з лікам 0:2. У другой сваёй гульні з «Ювентусам» (2:2) БАТЭ стаў першым беларускім футбольным клубам, які набраў ачкі ў групавым этапе самага прэстыжнага еўрапейскага турніру. У трэцяй гульні на выездзе БАТЭ згуляў унічыю 1:1 з «Зенітам» з Санкт-Пецярбурга, а ў чацвёртай прайграў яму ў Мінску з лікам 0:2. У апошняй гульні групавога турніру БАТЭ згуляў з «Ювентусам» у нічыю з лікам 0:0, і ў выніку набраўшы 3 ачка ў 6 гульнях, клуб заняў апошняе месца ў групе і скончыў свой выступ у еўракубках.

31 кастрычніка 2008 года БАТЭ стаў пяцікратным чэмпіёнам Беларусі. У гэты дзень быў згуляны перанесены матч 17-га тура, у ім падапечныя Віктара Ганчарэнкі абыгралі жодзінскае «Тарпеда» з лікам 2:1 і за два тура да фінішу сталі недасягальнымі для іншых камандаў.

2009 год

У 2009 годзе барысаўчанам не атрымалася паўтарыць поспех 2008-га ў Еўропе. У Лізе Чэмпіёнаў УЕФА БАТЭ дайшоў да трэцяга раўнда (у другім перайграўшы 2 разы з лікам 2:0 македонскі клуб «Македонія» са Скоп'я), дзе саступіў па суме двух матчаў латвійскаму «Вентспілсу» (0:1 і 2:1, па галах на выездзе). Пасля гэтага каманда патрапіла ў плэй-офф Лігі Еўропы УЕФА, дзе сустрэлася з балгарскім «Літэксам» (Ловеч). У першым матчы на сваім стадыёне беларусы прайгралі 0:1. Аднак у матчы ў адказ барысаўчане здолелі ў асноўны час адквітаць гэты дэфіцыт, а ў дадатковае — ўпэўнена развіць гэты поспех, у выніку — перамога 4:0 і пуцёўка ў групавы этап Лігі Еўропы УЕФА. Розыгрыш у групавым этапе БАТЭ пачаў з дзвюх параз: ад «Бенфікі» — 0:2 і «Эвертана» — 1:2 (гол на рахунку Дзмітрыя Ліхтаровіча). У наступным матчы была атрымана валявая перамога над грэчаскім «АЕКам» 2:1 (Паўлаў, Алумона). У Грэцыі праціўнікі разышліся мірам — 2:2 (Радзівонаў, Валадзько), а пасля хатняй паразы ад «Бенфікі» 1:2 (Сасноўскі) барысаўчане страцілі шанцы на працяг барацьбы ў Лізе Еўропы. У заключным матчы групавога турніру барысаўчане на выездзе абгулялі «Эвертан» з лікам 1:0 (Юрэвіч) і з 7 ачкамі занялі 3 месца.

5 кастрычніка 2009 года, атрымаўшы перамогу над наваполацкім «Нафтанам» на полі барысаўскага гарадскога стадыёна, БАТЭ ў чацвёрты раз запар і шосты раз у найноўшай гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі. Яшчэ ў першым тайме ў вароты гасцей былі забіты чатыры безадказных мяча.

2010 год

Сезон 2010 стартаваў для БАТЭ 8 сакавіка, калі ў матчы c уладальнікам Кубка Беларусі 2008/09 наваполацкім «Нафтанам» быў разыграны першы ў гісторыі Суперкубак Беларусі. Перамогшы ў серыі пасляматчавых пенальці, барысаўчане сталі першымі ўладальнікамі трафея.

23 мая 2010 года ў фінальным матчы за Кубак Беларусі на мінскім стадыёне «Дынама», БАТЭ з лікам 5:0 разграміў жодзінскае «Тарпеда» і ў другі раз у сваёй гісторыі стаў уладальнікам Кубка.

26 жніўня 2010 года заваяваў права гуляць у групавым этапе Лігі Еўропы. Папярэдне быў абыграны ісландскі «Хабнаф'ёрдур» (5:1 дома, 1:0 у гасцях), затым параза па суме 2 матчаў ад дацкага «Капенгагена» (0:0 дома і 2:3 у гасцях) у Лізе чэмпіёнаў. Затым у кваліфікацыі Лігі Еўропы быў двойчы абыграны партугальскі «Марыціму» (3:0 дома і 2:1 у гасцях). Па выніках лёсавання супернікамі БАТЭ сталі нідэрландскі АЗ (перамога 4:1 дома, параза 0:3 у гасцях), «Дынама» (Кіеў; 2:2 у гасцях, параза 1:4 дома), «Шэрыф» (Ціраспаль; перамога 1:0 у гасцях; перамога 3:1 дома). Па выніках групавога турніру барысаўчане ўпершыню выйшлі ў 1/16 фіналу еўрапейскага кубка, дзе па суме дзвюх сустрэч саступілі французскаму ПСЖ (2:2 дома і 0:0 на выездзе).

13 лістапада 2010, абыграўшы ў гасцявым матчы клуб «Белшына» (Бабруйск), БАТЭ датэрмінова стаў чэмпіёнам Беларусі сезону 2010 года.

2011 год

2 жніўня 2011 гады клуб атрымаў права гуляць у раўндзе плэй-оф чэмпіёнскай кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы ў другім кваліфікацыйным раўндзе «Лінфілд» (1:1 у гасцях, 2:0 хаты), а ў трэцім — «Экранас» (0:0 у гасцях, 3:1 хаты). 24 жніўня БАТЭ абыграў аўстрыйскі «Штурм» у гасцях 0:2 (1:1 дома) і другі раз у сваёй гісторыі выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, атрымаўшы, пры гэтым, месца ў трэцім кошыку. Па выніках лёсавання БАТЭ адправіўся ў групу H разам з «Барселонай», «Міланам» і «Вікторыяй» (Пльзень).

Ліга чэмпіёнаў далася БАТЭ цяжка. Першы матч з «Вікторыяй» (Пльзень) быў згуляны з лікам 1:1. У другім матчы БАТЭ саступіў «Барселоне» з лікам 0:5. У трэцім матчы саступіў «Мілану» 0:2. Чацвёрты матч быў, мабыць, лепшым у гэтай Лізе Чэмпіёнаў. БАТЭ згуляў унічыю з «Міланам» 1:1. Пяты матч быў важны: у ім вырашаўся далейшы ўдзел у Лізе Еўропы. БАТЭ прайграў матч з «Вікторыяй» (Пльзень) і амаль страціў шанцы на трэцяе месца ў групе. Апошні матч у Барселоне быў прайграны з лікам 4:0, і БАТЭ завяршыў удзел у турнірах.

У гэтым жа годзе клуб у 6 раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі.

2012 год[правіць | правіць зыходнік]

Аўтобус БАТЭ ў Брэсце

У 2012 годзе БАТЭ ў другі раз запар выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. У першых двух матчах барысаўчане сенсацыйна перамаглі французскі «Ліль» (3:1) і нямецкую «Баварыю» (3:1). Але ў двух наступных прайгралі іспанскай «Валенсіі» (0:3 і 2:4). Пасля чаго БАТЭ саступіў «Ліля» (0:2) і «Баварыі» (1:4) і, заняўшы трэцяе месца ў групе, перайшоў у Лігу Еўропы. Дарэчы, «Баварыя» ў тым сезоне атрымала ўпэўненую перамогу ў Лізе Чэмпіёнам, а БАТЭ стаў адзіным клубам, які змог забіць мюнхенцам больш за два мячы ў аднім матчы.

11 лістапада перамог з лікам 5:1 клуб «Мінск» і датэрмінова ў 7 раз запар стаў чэмпіёнам Беларусі.

2013 год[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2013 БАТЭ гуляў у матчах 1/16 лігі Еўропы супраць турэцкага «Фенербахчэ». У сувязі з рэканструкцыяй мінскага стадыёна «Дынама», дзе БАТЭ звычайна праводзіў міжнародныя сустрэчы, клуб быў вымушаны шукаць іншую пляцоўку. У выніку матч прайшоў у Гродна. Нягледзячы на тое, што «Фенербахчэ» амаль увесь матч было ў меньшасці, матч скончыўся ўнічыю 0:0. У адказным матчы БАТЭ прапусціў з пенальці (0:1) і скончыў выступленне ў турніры.

У чэмпіянаце 2013 БАТЭ стартаваў не вельмі ўпэўнена, у выніку чаго лідарства ў табліцы перахапіў салігорскі «Шахцёр». Улетку барысаўчане наладзілі гульню, і, атрымоўваючы перамогу за перамогай, пачалі даганяць салігорскі клуб.

Расчараваннем для аматараў клуба стала выступленне БАТЭ ў Лізе Чэмпіёнаў. На першай жа стадыі (2-і кваліфікацыйны раўнд) барысаўскі клуб саступіў казахстанскаму «Шахцёру» з Караганды (0:1 дома і 0:1 у гасцях) і выбыў з розыгрышу еўракубкаў.

21 верасня 2013 БАТЭ ў гасцях перайграў салігорскі «Шахцёр» (3:0) і ўпершыню ў сезоне выйшаў на першае месца турнірнай табліцы. Дзякуючы чарзе няўдач салігорцаў БАТЭ хутка замацаваўся на першым радку.

12 кастрычніка 2013 было абвешчана аб тым, што Віктар Ганчарэнка пакідае пасаду галоўнага трэнера[1]. Новым галоўным трэнерам быў прызначаны Аляксандр Ермаковіч.

9 лістапада 2013, атрымаўшы перамогу ў 30-м туры над «Тарпеда-БелАЗ», БАТЭ стала дзесяціразовым чэмпіёнам Беларусі.

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Па стане на верасень 2014, згодна з афіцыйным сайтам клуба[2].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
16 Сцяг Беларусі Бр Сяргей Чэрнік 1988
30 Сцяг Латвіі Бр Герман Маліньш 1987
34 Сцяг Беларусі Бр Арцём Сарока 1992
3 Сцяг Беларусі Аб Віталь Гайдучык 1989
14 Сцяг Расіі Аб Анры Хагуш 1986
21 Сцяг Беларусі Аб Ягор Філіпенка 1988
22 Сцяг Сербіі Аб Філіп Младэнавіч 1991
33 Сцяг Беларусі Аб Дзяніс Палякоў 1991
55 Сцяг Сербіі Аб Няманя Тубіч 1984
2 Сцяг Беларусі ПА Дзмітрый Ліхтаровіч Капітан каманды 1978
5 Сцяг Беларусі ПА Яўген Яблонскі 1995
7 Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Карніцкі 1989
Пазіцыя Імя Год нараджэння
8 Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Валадзько 1986
9 Сцяг Беларусі ПА Ілья Алексіевіч 1991
17 Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Паўлаў 1984
23 Сцяг Беларусі ПА Эдгар Аляхновіч 1987
25 Сцяг Беларусі ПА Дзмітрый Бага Траўма 1990
42 Сцяг Беларусі ПА Максім Валадзько 1992
62 Сцяг Беларусі ПА Міхаіл Гардзейчук 1989
77 Сцяг Украіны ПА Андрэй Якаўлеў 1989
13 Сцяг Беларусі Нап Мікалай Сігневіч 1992
19 Сцяг Беларусі Нап Дзмітрый Мазалеўскі Траўма 1985
20 Сцяг Беларусі Нап Віталь Радзівонаў 1983

Рэзервовы склад[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыя Імя Год нараджэння
47 Сцяг Беларусі Бр Антон Чычкан 1995
48 Сцяг Беларусі Бр Дзяніс Шчарбіцкі 1996
Сцяг Беларусі Бр Яўген Дзяргай 1997
Сцяг Беларусі Бр Уладзіслаў Карніцкі 1997
46 Сцяг Беларусі Аб Аляксандр Паўлавец 1996
Сцяг Беларусі Аб Дзмітрый Байдук 1996
Сцяг Беларусі Аб Аляксандр Буры 1996
Сцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Гайдукевіч 1995
Сцяг Беларусі Аб Яўген Марозаў 1995
Сцяг Беларусі Аб Максім Роўбут 1996
49 Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Джыгера 1996
50 Сцяг Беларусі ПА Артур Кац 1994
Пазіцыя Імя Год нараджэння
51 Сцяг Беларусі ПА Яўген Зданюк 1994
Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Ануфрыеў 1995
Сцяг Беларусі ПА Антон Белязяк 1998
Сцяг Беларусі ПА Павел Богуш 1996
Сцяг Беларусі ПА Аляксей Доўгель 1994
Сцяг Беларусі ПА Ілья Сарачынскі 1995
Сцяг Беларусі ПА Аляксей Ханевіч 1997
Сцяг Беларусі ПА Дзяніс Ясковіч 1995
15 Сцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Клімовіч 1996
44 Сцяг Беларусі Нап Дзмітрый Анцілеўскі 1997
52 Сцяг Беларусі Нап Аляксей Пятрэнка 1995
Сцяг Беларусі Нап Аляксей Петрусевіч 1996

Трансферы[правіць | правіць зыходнік]

Зіма 2013—2014[правіць | правіць зыходнік]

Прыйшлі ў клуб[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
Бр Сцяг Беларусі Сяргей Чэрнік Сцяг Беларусі Нёман
Аб Сцяг Расіі Анры Хагуш Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ
Аб Сцяг Сербіі Філіп Младэнавіч Сцяг Сербіі Црвена Звезда
ПА Сцяг Беларусі Аляксандр Карніцкі Сцяг Беларусі Гомель
ПА Сцяг Беларусі Міхаіл Гардзейчук Сцяг Беларусі Белшына
Нап Сцяг Беларусі Мікалай Сігневіч** Сцяг Беларусі Дынама-Брэст

Пакінулі клуб[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыя Ігрок Новы клуб
Бр Сцяг Беларусі Андрэй Гарбуноў
Аб Сцяг Беларусі Аляксандр Юрэвіч Сцяг Беларусі Шахцёр
ПА Сцяг Беларусі Аляксандр Глеб Сцяг Турцыі Каньяспор
ПА Сцяг Беларусі Павел Няхайчык Сцяг Расіі Том
ПА Сцяг Беларусі Міхаіл Сівакоў Сцяг Беларусі Гомель
ПА Сцяг Арменіі Завен Бадаян Сцяг Беларусі Гомель
Нап Сцяг Беларусі Арцём Канцавы Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ

Вярнуліся і пакінулі клуб[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб Новы клуб
Бр Сцяг Беларусі Андрэй Шчарбакоў Сцяг Беларусі Слуцк** Сцяг Беларусі Белшына*
Аб Сцяг Беларусі Арцём Радзькоў Сцяг Расіі Церак** Сцяг Турцыі Генчлербірлігі
Аб Сцяг Беларусі Максім Бардачоў Сцяг Расіі Том** Сцяг Расіі Том
Аб Сцяг Беларусі Яўген Кунцэвіч Сцяг Беларусі Граніт** Сцяг Беларусі Граніт
Аб Сцяг Беларусі Раман Марозаў Сцяг Беларусі Іслач** Сцяг Беларусі Іслач
ПА Сцяг Беларусі Філіп Рудзік Сцяг Беларусі Гомель** Сцяг Казахстана Атырау
ПА Сцяг Беларусі Вадзім Курловіч Сцяг Беларусі Дынама-Брэст** Сцяг Беларусі Дынама-Брэст
ПА Сцяг Беларусі Эдуард Чудноўскі Сцяг Беларусі Хваля** Сцяг Арменіі Арарат
ПА Сцяг Беларусі Кірыл Алексіян Сцяг Беларусі Граніт** Сцяг Беларусі Граніт
Нап Сцяг Беларусі Яўген Калінін Сцяг Беларусі Слуцк** Сцяг Беларусі Смаргонь*

* У арэнду
** З арэнды

Лета 2014[правіць | правіць зыходнік]

Прыйшлі ў клуб[правіць | правіць зыходнік]

Дата Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
06.08.2014 ПА Сцяг Украіны Андрэй Якаўлеў Сцяг Беларусі Слуцк
14.08.2014 Аб Сцяг Сербіі Няманя Тубіч Сцяг Расіі Краснадар

Пакінулі клуб[правіць | правіць зыходнік]

Дата Пазіцыя Ігрок Новы клуб
25.08.2014[3] Аб Сцяг Беларусі Ігар Жураўлёў* Сцяг Беларусі Смаргонь
25.08.2014[3] Нап Сцяг Беларусі Уладзімір Карп* Сцяг Беларусі Іслач
28.08.2014[4] ПА Сцяг Беларусі Сяргей Крывец Сцяг Францыі Мец

* У арэнду

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Чэмпіён Беларусі (10): 1999, 2002, 2006—2013
  • Срэбны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 1998, 2000, 2003, 2004
  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2001
  • Уладальнік Кубка Беларусі: 2006, 2010
  • Фіналіст Кубка Беларусі: 2002, 2005
  • Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2010, 2011, 2013, 2014
  • Удзельнік групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА: сезоны 2008/2009, 2011/2012, 2012/2013 (першы сярод беларускіх футбольных клубаў)
  • Удзельнік групавой стадыі Лігі Еўропы: сезоны 2009/2010, 2010/2011(першы сярод беларускіх футбольных клубаў)
  • Пераможца нацыянальнага адкрытага публічнага конкурсу «Трыумф. Героям спорту 2008» у Беларусі ў намінацыі «Каманда года»
  • Лепшая ігравая каманда Беларусі 2009 па версіі газеты «Спортивная панорама»

Еўракубкі[правіць | правіць зыходнік]

Кубак Г В Н П М
Ліга чэмпіёнаў 58 21 18 19 68—72
Кубак УЕФА/Ліга Еўропы 38 13 5 20 47—64
Кубак Інтэртота 6 4 1 1 8—2
Усяго 102 38 24 40 123—138
Сезон Спаборніцтва Раўнд Супернік Дома У гасцях Вынік
1999/00 Кубак УЕФА к/р Сцяг Расіі Лакаматыў (Масква) 1:7 0:5 1:12
2000/01 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сцяг Арменіі Шырак (Гюмры) 2:1 1:1 3:2
2 к/р Сцяг Швецыі Хельсінгборг 0:3 0:0 0:3
2001/02 Кубак УЕФА к/р Сцяг Грузіі (1990-2004) Дынама (Тбілісі) 4:0 1:2 5:2
1 раўнд Сцяг Італіі Мілан 0:2 0:4 0:6
2002 Кубак Інтэртота 1 раўнд Сцяг Даніі Акадэміск 1:0 2:0 3:0
2 раўнд Сцяг Германіі Мюнхен-1860 4:0 1:0 5:0
3 раўнд Сцяг Італіі Балоння 0:0 0:2 0:2
2003/04 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сцяг Ірландыі Багеміянс 1:0 0:3 1:3
2004/05 Кубак УЕФА 1 к/р Сцяг Грузіі Дынама (Тбілісі) 2:3 0:1 2:4
2005/06 Кубак УЕФА 1 к/р Сцяг Грузіі Тарпеда (Кутаісі) 5:0 1:0 6:0
2 к/р Сцяг Расіі Крылы Саветаў 0:2 0:2 0:4
2006/07 Кубак УЕФА 1 к/р Сцяг Малдавіі Ністру 2:0 1:0 3:0
2 к/р Сцяг Расіі Рубін 0:2 0:3 0:5
2007/08 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сцяг Кіпра АПОЭЛ 3:0 (д. ч.) 0:2 3:2
2 к/р Сцяг Ісландыі Хабнарф'ёрдур 1:1 3:1 4:2
3 к/р Сцяг Румыніі Сцяўа 2:2 0:2 2:4
2007/08 Кубак УЕФА 1 раўнд Сцяг Іспаніі Вільярэал 0:2 1:4 1:6
2008/09 Ліга чэмпіёнаў 1 к/р Сцяг Ісландыі Валюр 2:0 1:0 3:0
2 к/р Сцяг Бельгіі Андэрлехт 2:2 2:1 4:3
3 к/р Сцяг Балгарыі Леўскі 1:1 1:0 2:1
Група H Сцяг Іспаніі Рэал 0:1 0:2
Група H Сцяг Італіі Ювентус 2:2 0:0
Група H Сцяг Расіі Зеніт 0:2 1:1
2009/10 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сцяг Рэспублікі Македоніі Македонія 2:0 2:0 4:0
3 к/р Сцяг Латвіі Вентспілс 0:1 2:1 2:2
2009/10 Ліга Еўропы Плэй-оф Сцяг Балгарыі Літэкс 0:1 4:0 (д. ч.) 4:1
Група I Сцяг Партугаліі Бенфіка 1:2 0:2
Група I Сцяг Англіі Эвертан 1:2 1:0
Група I Сцяг Грэцыі АЕК 2:1 2:2
2010/11 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сцяг Ісландыі Хабнарф'ёрдур 5:1 1:0 6:1
3 к/р Сцяг Даніі Капенгаген 0:0 2:3 2:3
2010/11 Ліга Еўропы Плэй-оф Сцяг Партугаліі Марытыму 3:0 2:1 5:1
Група E Сцяг Нідэрландаў АЗ 4:1 0:3
Група E Сцяг Украіны Дынама (Кіеў) 1:4 2:2
Група E Сцяг Малдавіі Шэрыф 3:1 1:0
1/16 Сцяг Францыі Пары Сен-Жэрмен 2:2 0:0 2:2
2011/12 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сцяг Паўночнай Ірландыі Лінфілд 2:0 1:1 3:1
3 к/р Сцяг Літвы Экранас 3:1 0:0 3:1
Плэй-оф Сцяг Аўстрыі Штурм 1:1 2:0 3:1
Група H Сцяг Чэхіі Вікторыя (Пльзень) 0:1 1:1
Група H Сцяг Іспаніі Барселона 0:5 0:4
Група H Сцяг Італіі Мілан 1:1 0:2
2012/13 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сцяг Рэспублікі Македоніі Вардар 3:2 0:0 3:2
3 к/р Сцяг Венгрыі Дэбрэцэн 1:1 2:0 3:1
Плэй-оф Сцяг Ізраіля Хапаэль (Кір'ят-Шмана) 2:0 1:1 3:1
Група F Сцяг Францыі Ліль 0:2 3:1
Група F Сцяг Германіі Баварыя 3:1 1:4
Група F Сцяг Іспаніі Валенсія 0:3 2:4
2012/13 Ліга Еўропы 1/16 Сцяг Турцыі Фенербахчэ 0:0 0:1 0:1
2013/14 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сцяг Казахстана Шахцёр (Караганда) 0:1 0:1 0:2
2014/15 Ліга чэмпіёнаў 2 к/р Сцяг Албаніі Скендэрбэў (Корча) 0:0 1:1 1:1
3 к/р Сцяг Венгрыі Дэбрэцэн 3:1 0:1 3:2
Плэй-оф Сцяг Славакіі Слован (Браціслава) 3:0 1:1 4:1
Група H Сцяг Партугаліі Порту 25 лістапада 17 верасня
Група H Сцяг Іспаніі Атлетык (Більбаа) 30 верасня 10 снежня
Група H Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк) 21 кастрычніка 5 лістапада

Стадыён[правіць | правіць зыходнік]

Гульні клуб праводзіў на Барысаўскім гарадскім стадыёне, пабудаваным у 1963 годзе. Тады была ўзведзена адна трыбуна — заходняя. Зараз стадыён налічвае дзве трыбуны, агульнай умяшчальнасцю 5402 чалавекі. Усталяваныя мачты штучнага святла, ёсць электратабло. У 2008 над усходняй трыбунай пабудаваны казырок. Матчы групавых этапаў еўракубкаў БАТЭ праводзіў на мінскім стадыёне «Дынама».

У 2010 распачата будаўніцтва новага стадыёну. У 2014 Барысаў-Арэна ўведзена ў строй.

Вядомыя гульцы[правіць | правіць зыходнік]

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі