Брахлоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Брахлоў
руск.: Брахлов
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Паштовыя індэксы
243083
Код АКАТП
Брахлоў на карце Расіі ±
Брахлоў (Расія)
Брахлоў
Брахлоў (Бранская вобласць)
Брахлоў

Брахлоў[1] (руск.: Брахлов) — сяло ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Брахлоўскага сельскага паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сяло заснавана ў 1620 годзе. У XIX ст. у сяле працаваў буйны бровар, дзейнічала драўляная царква.

Да Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.

У 1917 годзе тут была ўсталявана савецкая ўлада, адноўленая пасля перыяду германскай акупацыі ў 1918 годзе. У 1919 годзе сяло перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці.

Зноскі