Рудня-Цата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рудня-Цата
руск.: Рудня-Цата
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Паштовыя індэксы
243045
Код АКАТП
Рудня-Цата на карце Расіі ±
Рудня-Цата (Расія)
Рудня-Цата
Рудня-Цата (Бранская вобласць)
Рудня-Цата

Рудня-Цата[1] (руск.: Рудня-Цата) — вёска ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Новаюркавіцкага сельскага паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вёска вядома з другой паловы XIX ст. у складзе Гомельскага павета Магілёўскай губерні.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Рудня-Цата ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Аднак 16 студзеня пераходзіць у склад Гомельскай губерні РСФСР, пасля чаго была перададзена ў 1922 годзе ў склад Чуравіцкай воласці Навазыбкаўскага павета, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.

Зноскі