Будлаўка
Вёска
Будлаўка
|
Будлаўка — былая вёска ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіла ў склад Родненскага сельсавета.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Будлаўка знаходзіцца за 24 км у напрамку на ўсход ад горада Клімавічы, за 147 км ад Магілёва.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню згадваецца ў 1784 годзе як вёска ў Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні.
З 20 жніўня 1924 года па 11 красавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Судзілаўскага сельсавета[1]. Пасля скасавання Судзілаўскага сельсавета ў 1960 годзе была ўключана ў склад Родненскага сельсавета.
24 жніўня 1989 года скасавана[2].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1784 год — 13 жыхароў, 3 гаспадаркі
- 1897 год — 101 жыхар, 15 гаспадарак
- 1909 год — 115 жыхароў, 21 гаспадарка
- 1926 год — 179 жыхароў, 32 гаспадаркі
- 1970 год — 1 жыхар, 1 гаспадарка
- 2007 год — насельніцтва адсутнічае
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 24 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
- Ліст карты N-36-88. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)
- Ліст карты N-36-89. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх