Букакветныя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Букакветныя
Buchenwald 1.jpg
Fagus sylvatica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fagales Engl., 1892

Сямействы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   19273
NCBI   3502
EOL   4184

Букакветныя (Fagales) — парадак пакрытанасенных раслін, які ўключае некалькі добра вядомых сямействаў дрэваў, такіх як Бярозавыя, Букавыя, Арэхавыя і некаторыя іншыя.

Батанічная характарыстыка парадку[правіць | правіць зыходнік]

Сямействы парадку Букакветныя (у адпаведнасці з сучаснай сістэмай класіфікацыі APG II) пераважна ветраапыляльныя кусты ці дрэвы з жалезістымі ці зорчатымі валаскамі. Часта аднаполыя, але звычайна аднадомна размеркаваныя кветкі маюць просты, як правіла, вельмі рэдукаваны калякветнік, і, як правіла, ніжнюю завязь з вельмі невялікай колькасцю семязавязяў у пладалісціку. Пылковая трубка пранікае ў (няспелую) семязавязь праз халазу, плод — звычайна аднанасенны арэх, насенне без эндасперма.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Старыя крыніцы, якія выкарыстоўваюць сістэму класіфікацыі Кронквіста, уключалі ў гэты парадак толькі чатыры сямействы: бярозавыя (Betulaceae), ляшчынавыя (Corylaceae), букавыя (Fagaceae) і Ticodendraceae (у сучасных сістэмах класіфікацыі ўсе ляшчынавыя уключаны ў сямейства бярозавых). Астатнія сямействы разбівалі ў тры розных парадку і размяшчалі іх у падкласе Hamamelidae. Casuarinales утрымлівалі ў сабе адно сямейства Casuarinaceae, Hamamelididae утрымлівалі сямействы арэхавых (Juglandaceae) і Rhoipteleaceae, а Myricales астатнія сямействы (а таксама Belanops).

Прычынай змяненняў сталі даследаванні, падчас якіх стала зразумела, што Myricales, вызначаныя такім чынам, з'яўляюцца парафілетычнымі ў адносінах да дзвюх іншых груп.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ботаника. Учебник для вузов: в 4 т = Lehrbuch der Botanik für Hochschulen Begründet von E. Strasburger, F.Noll / Под ред. А. К. Тимонина, И. И. Сидоровой — М.: Изд. центр «Академия», 2007. — Т. 3. — С. 472. — 576 с. — ISBN 978-5-7695-2746-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:APG3