Вольха шэрая

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вольха шэрая
Alnus incana rugosa leaves.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Пакрытанасенныя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Ляшчынакветныя

Сямейства:

Бярозавыя

Род:

Вольха

Від:

Вольха шэрая

Навуковая назва

Alnus incana (L.) Moench.

Арэал

IKAl 091231 Distribution Alnus incana.png

ITIS   19471
NCBI   3516

Вольха шэрая або белая (Alnus incana), лістападнае дрэва роду вольха сямейства бярозавых.

Дрэва вышынёй да 35 м. Ствол шэраваты, кара гладкая. Лісце яйкападобнае, двойчы пільчатае, увосень не жаўцее. Цвіце ранняй вясной, задоўга да з'яўлення лісця. Мужчынскія кветкі ў каташках, жаночыя ў шышачках, якія ператвараюцца ў суплоддзі. Плод — крылаты арэшак. Драўніна мае светла-аранжавую афарбоўку.

Шэрая вольха — патрабавальнае да глебаў, светлалюбнае, хуткарослае, зімаўстойлівае дрэва.

На Беларусі распаўсюджваецца ў паўночных рэгіёнах (у Беларускім Паазер'і) на месцы зведзеных яловых лясоў, на ўзлесках, у выніку зарастання сельскагаспадарчых зямель. Утварае шэраальховыя лясы.

Узбагачае глебу азотам, выкарыстоўваецца ў працэсе лесаўзнаўлення, драўніна прыдатна для прамысловай перапрацоўкі.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах