Бурхард фон Швандэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бурхард фон Швандэн (ням.: Burchard von Schwanden; 1245, Берн1310) — вялікі магістр Тэўтонскага ордэна ў 12821290 гадах.

Бурхард паходзіў з швейцарскага горада Берн. Стаў братам ордэна ў горадзе Хіцкірх, у 1275 г. быў абраны комтурам горада Кёніц. У 1277 г. прызначаны ландкомтурам Цюрынгіі і Саксоніі. У 1282 г. абраны вялікім магістрам.

Падчас яго панавання наступіла гвалтоўнае пагашэнне палітычнай улады Іерусалімскага каралеўства, што адчуў на сябе ордэн, якога ўвесь цэнтральны штаб знаходзіўся ў Палесціне, акрамя таго Бурхард не спяшаў дапамагчы крыжаносцам на Блізкім Усходзе. Асноўную ўвагу ён надзяляў землям у Еўропе: Інфлянтам і Прусіі. У 1287 г. літоўцы спустошылі Лівонію, што вымусіла Бурхарда прыйсці ёй на дапамогу. У 1289 г. ад'ехаў да Рыму, дзе ў прысутнасці папы рымскага затвердзіў новы тэрытарыяльны падзел Тэўтонскага ордэна над Балтыкай. На пачатку 1290 г. палестынскі цэнтральны штаб вымусіў вялікага магістра, рушыць на дапамогу, а менавіта пад Акру, якая трывала аблог. Крыжацкае войска на чале з вялікім магістрам адправілася ў Палесціну, аднак па прыбыццю, па невядомай прычыне, Бурхард фон Швандэн злажыў свае паўнамоцтвы і выйшаў з складу ордэна. Па сённяшні дзень гэта прычына застаецца невядомай.

Пакінуўшы Акру, вярнуўся на радзіму. Уступіў у склад ордэна іянітаў. Памёр прыблізна ў 1310 г.