ВАЗ-2101

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
ВАЗ-2101
ВАЗ-2101
Агульныя даныя
Вытворца: ВАЗ
Выпуск: 19701988
Зборка: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Клас: Малы першай групы
Дызайн
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (5‑месц.)
Рухавікі
ВАЗ-2101, ВАЗ-21011
Трансмісія
4-хуткасная ручная
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4073 мм
Шырыня: 1611 мм
Вышыня: 1382 мм
Колавая база: 2424 мм
Маса: 955 кг
На рынку
 
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік
Іншае
Аб'ём бака: 39 л

ВАЗ-2101 «Жыгулі» (на экспартных рынках прадаваўся як Lada 1200) — савецкі заднепрывадны легкавы аўтамабіль з кузавам тыпу седан. Першая мадэль, якую вырабілі на Волжскім аўтамабільным заводзе. За ўвесь час вытворчасці (з 1970 па 1988 гады) ВАЗ вырабіў 4,85 млн аўтамабіляў ВАЗ-2101 усіх мадыфікацый з кузавам седан.

На аснове ВАЗ-2101 было створана так званае «класічнае» сямейства аўтамабіляў ВАЗ, якое знаходзілася на канвееры да 17 верасня 2012 года.

За выпуск гэтай мадэлі ў маі 1972 года Волжскаму аўтамабільнаму заводу была ўручана Міжнародная прэмія «Залаты Меркурый». У 2000 годзе ВАЗ-2101 быў названы лепшым айчынным аўтамабілем XX стагоддзя па выніках усерасійскага апытання, якое правеў часопіс «За рулём».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

16 жніўня 1966 года ў Маскве было падпісана генеральнае пагадненне паміж італьянскай кампаніяй Fiat і савецкім Знешгандлем аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве ў галіне распрацоўкі легкавых аўтамабіляў. У яго рамках быў зацведжаны праект будаўніцтва аўтазавода на тэрыторыі СССР. Гэтым пагадненнем вызначаліся і самі мадэлі: два аўтамабіля ў камплектацыі «норма» з кузавамі седан (ВАЗ-2101) і ўніверсал (ВАЗ-2102), і аўтамабіль «люкс» (ВАЗ-2103). У якасці прататыпа для «нормы» адразу быў вызначаны Fiat 124, які атрымаў у 1967 годзе тытул «Аўтамабіль года».

Улетку 1966 года праходзіла першае знаёмства савецкіх спецыялістаў з італьянскім аўтамабілем.

У ходзе выпрабаванняў на дарогах СССР у аўтамабіляў выявіліся сур'ёзныя праблемы з даўгавечнасцю кузава і задніх дыскавых тармазоў. Невялікі дарожны прасвет і адсутнасць буксірных правушын рабілі праблематычнай эксплуатацыю машын на прасёлку. Ніжневальны рухавік — абсалютна безперспектыўны з пункту гледжання далейшага развіцця канструкцыі. Усе заўвагі савецкіх спецыялістаў былі ўлічаны італьянскімі канструктарамі.

Сур'ёзным зменам падвергнулася хадавая частка і трансмісія. У выніку ВАЗ-2101 стаў адрознівацца ад Fiat 124 тармазамі (ззаду з'явіліся барабанныя механізмы, якія лепей падыходзяць для дрэнных дарог), падвескай (спераду падвергнулася ўзмацненню, ззаду — поўнай замене на больш сучасную з пяццю рэактыўнымі штангамі замест рэактыўнай трубы), карданнай перадачай (укаранёны адкрыты вал з прамежкавай апорай), умацнёным зчапленнем і дапрацаванай канструкцыяй сінхранізатараў у каробцы хуткасцей.

У салоне ВАЗ-2101 атрымаў магчымасць трансфармацыі сядзенняў у паўнавартасныя спальныя месцы. Цікава, што некаторыя новаўвядзенні былі выкараставаныя ў «ноль-першай» у мэтах уніфікацыі з люксавай мадэлью Fiat 124S (ВАЗ-2103). У першую чаргу, гэта траўмабяспечныя знешнія ручкі дзвярэй. Таксама ВАЗ-2101 атрымаў знешняе люстэрка задняга віду.

Усяго ў канструкцыю Fiat 124 было ўнесена звыш 800 зменаў. Адаптаваны варыянт атрымаў назву Fiat 124R. «Русіфікацыя» Fiat 124 апынулася вельмі карыснай і для самой фірмы FIAT, якая здабыла ўнікальныя сведкі аб надзейнасці сваіх машын у экстрымальных умовах эксплуатацыі.

Першыя шэсць аўтамабіляў ВАЗ-2101 былі сабраны 19 красавіка 1970 года, але рытмічная праца галоўнага канвеера пачалася ў жніўні. Да пачатку 1971 года ў Тальяці сабралі 21 530 «адзінак», а ў 1971 годзе гэтая колькасць узрасла да 172 175 аўтамабіляў, а пік выпуску ВАЗ-2101 прыйшоўся на 1973 год, калі было сабрана 379 007 экзэмпляраў. На праектную моц завод выйшаў у 1974 годзе.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

ВАЗ-2101 / 21011 / 21013[правіць | правіць зыходнік]

  • ВАЗ-2101 — базавы варыянт, рухавік 1,2 л. (1970—1983); Выраблена 2.710.930 асобнікаў[1].

Гл. таксама : ВАЗ-2102 — мадыфікацыя з кузавам універсал.

ВАЗ-21011
  • ВАЗ-21011 — так званая «адзінаццатая» — асноўныя змены прыйшліся на мадыфікацыю кузава, салон якога атрымаў больш зручныя па форме пярэднія сядзенні і некалькі змененыя органы кіравання, а таксама попельніцы, якія былі перанесены з задніх падлакотнікаў у панэлі дзвярэй. У дадатак да гэтага мадыфікацыя атрымала больш магутны 69-моцны рухавік працоўным аб'ёмам 1,3 л. Гэтыя аўтамабілі маюць іншую рашотку радыятара, у ніжняй частцы панэлі перадка з'явіліся чатыры дадатковыя прарэзы, для найлепшага паветрапрытоку да радыятара сістэмы астуджэння. Бамперы страцілі «іклы» і атрымалі ўзамест гумавыя накладкі па перыметры. На стойках кузава ВАЗ-21011 ззаду пачалі месціць адтуліны спецыяльнай выцяжной вентыляцыі салона, якія прыкрывалі арыгінальнымі рашоткамі, стоп-сігналы й указальнікі паварота атрымалі атражальнікі. На аўтамабіль пачалі ўсталёўваць ліхтар задняга ходу (1974—1983).
  • ВАЗ-21013 — адрозніваецца ад ВАЗ-21011 рухавіком ВАЗ-2101 меньшай магутнасці (працоўны аб'ём 1,2 л) (1977—1988);

Для краін з левабаковым рухам[правіць | правіць зыходнік]

ВАЗ-21012
  • ВАЗ-21012 і ВАЗ-21014 — праварульныя мадыфікацыі ВАЗ-2101 і ВАЗ-21011 адпаведна;

З ротарна-поршневым рухавіком[правіць | правіць зыходнік]

Працы па стварэнні на ВАЗе ротарна-поршневага рухавіка пачаліся ў 1974 годзе, а у 1976 годзе было выраблена 30 эксперыментальных узораў ротарна-поршневых рухавікоў ВАЗ-311 (1 секцыйны, магутнасцю 70 к.с.). Аўтамабіль на базе ВАЗ-21011 аснашчаны гэтым рухавіком атрымаў пазначэнне ВАЗ-21018. У перыяд 1979–1980 гг. выраблена 260 аўтамабіляў[2].

У красавіку 1980 выраблена першая доследна-прамысловая партыя аўтамабіляў ВАЗ-21019 з рухавіком ВАЗ-411 (2 секцыйны, 120 к.с.).

Адмысловыя[правіць | правіць зыходнік]

  • ВАЗ-2101-94 — дадзеная мадыфікацыя ўяўляла сабой ВАЗ-2101, укамплектаваны рухавіком працоўным аб'ёмам 1,5 л ад ВАЗ-2103. Аўтамабіль у першую чаргу прызначаўся для міліцыі і спецслужбаў.
  • ВАЗ-21016 — кузаў ВАЗ-2101 з 1,3 л рухавіком ВАЗ-21011.[3]

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Рухавік: чатырохтактны, карбюратарны, радны, з верхнім размяшчэннем размеркавальнага вала, аб'ёмам 1198 см³, магутнасцю 47.2 к.с. пры 5600 аб/хв.
  • Карбюратар: двухкамерны вертыкальны ДААЗ-2101 (Weber 32 DCR) з паслядоўным адкрыццём дроселяў.
  • Каробка хуткасцей: чатырохступеністая з касазубымі шасцернямі пастаяннага зачаплення і сінхранізатарамі — пярэняга ходу, і прамазубай — задняга.
  • Галоўная перадача: касазубая з перадатачнай лічбай 4,3.
  • Дынаміка: разгон да 100 км/г за 20 секундаў, максімальная хуткасць складае 145 км/г.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Падвесная педаль акселератара й падлогавая кнопка ўключэння шклоамывальніка — атрыбуты, якія з'явіліся на ВАЗ-2101 пасля пастаноўкі на канвеер ВАЗ-21011. На першых выпусках «адзінкі» педаль акселератара была з падлогавым усталяваннем, а шклоамывальнік уключаўся ад маленькай гумавай кнопкі, якая знаходзілася злева ад выключальнікаў асвятлення і пераключэння рэжымаў шклоамывальніка.
  • Шматлікія ВАЗ-2101 штатна камплектаваліся свечкамі запальвання і «неразборнымі» амартызатарамі замежнай вытворчасці[4], якія адрозневаліся больш вышэйшай даўгавечнасцю і ў шмат разоў пераўзыходзілі па якасці савецкія аналагі. Шмат дэталяў для «Жыгулёў» вырабляліся за межамі СССР. Штатны радыёпрымнік RD-3602 вырабляўся ў Венгрыі, а пад капотамі некаторых ВАЗ-2101 першых выпускаў магчыма знайсці арыгінальныя карбюратары Weber.
  • Існуе тры варыянта шыльды на рашотцы радыятатара. Самы вядомы — лагатып са стылізаванай пад літару «В» срэбрыстай ладдзёй на рубінавым фоне. Другі адрозневаецца толькі тым, што знізу шыльды месціцца надпіс "Тольятти". І трэці — з'яўляецца бракаваным (каля 30 штук), бо замест надпісу "Тольятти" там месціцца надпіс "ТольRтти".

Зноскі

  1. Символ минувшего века // За рулём : часопіс. — 2011. — № 9. — С. 156–165.(руск.) 
  2. Киселева, Р. А. Борис Поспелов — Тальяці: АВТОВАЗ, 2006. — С. 96–101. — (Творцы АВТОВАЗа.). — 500 экз.(руск.) 
  3. Кароткі аўтамабільны дапаможнік НВІАТ. — выданне дзесатае, перапрацаванае й дададзенае. — Масква: "Транспорт", 1985. — С. 26. — 220 с. — 350 000 экз.
  4. Вершыгора В. А. Аўтамабілі ВАЗ. — Масква: Выдавецтва "Транспорт".

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вершыгора В. А., Зельцэр В. І., Пяткоў К. Б. Аўтамабілі ВАЗ. — Масква: Выдавецтва "Транспорт", 1974. — 368 с.
  • Катляроў В. А. Высокай думкі полымя. — Тальяці: АВТОВАЗ, 2000. — 357 с.
  • Каліскі В. С., Манзон А. І., Нагула Г. Е. Дапаможнік кіроўцу-аматару. — Кіеў: Выдавецтва «Техніка», 1975. — 256 с.
  • Аўталегенды СССР. ВАЗ-2102 «Жыгулі» // DeAgostini : часопіс. — 2010. — № 15.
  • Аўталегенды СССР. ВАЗ-2101 «Жыгулі» // DeAgostini : часопіс. — 2011. — № 25.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Commons