Вадзім Валер’евіч Урублеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадзім Валер’евіч Урублеўскі
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1986(1986-10-30) (37 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, генеалог, архівіст
Навуковая сфера гісторыя і генеалогія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2014)
Альма-матар

Вадзім Валер’евіч Урублеўскі (нар. 30 кастрычніка 1986, Мінск) — беларускі гісторык, генеалог, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2014).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў СШ № 167 г. Мінска (2004), гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства» (2009), аспірантуру БДУ па спецыяльнасці «гістарыяграфія, крыніцазнаўства, метады гістарычнага даследавання» (2012).

Працоўную дзейнасць пачаў на пасадзе вядучага архівіста аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі 2 лютага 2008 года. З 05.01.2009 — вядучы навуковы супрацоўнік, з 02.12.2012 — галоўны архівіст, з кастрычніка 2017 года — галоўны архівіст, загадчык сектара рэдакцыйна-выдавецкай працы таго ж аддзела, з 12.02.2019 — загадчык сектара выставачнай дзейнасці, тэматычных і генеалагічных даследаванняў аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі. З 07.12.2021 — старшы навуковы супрацоўнік сектара навуковай апрацоўкі рукапісаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Прымаў удзел у складанні і рэдагаванні зборніка навуковых артыкулаў і паведамленняў «Архіварыус» (2008—2019), адказным рэдактарам якога з’яўляўся з лістапада 2014 года па люты 2019 года. Адзін з аўтараў «Гербоўніка беларускай шляхты» (Т. 4. — 2016, Т. 5. — 2018, Т. 7. — 2020), зборнікаў навуковых артыкулаў «Витебская губерния» (2009), «Могилевская губерния» (2014).

Займаўся даследаваннем гісторыі і функцыянавання магістратаў гарадоў Горадня і Віцебск у XVII—XVIII стст. у кантэксце планавай тэмы «Гісторыя дзяржаўных устаноў Вялікага Княства Літоўскага». У 2008 г. перамог у конкурсе студэнцкіх прац БДУ па сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах з тэмай: «Крыніцы па генеалогіі маёнтка Цялякава Ігуменскага павета Мінскай губерні канца XVIII — пачатку ХХ ст.».

У 2014 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Крыніцы па гісторыі штодзённасці сялянскага насельніцтва Беларусі ў XVIII ст.» (пастанова ВАК аб зацвярджэнні ў ступені кандыдата гістарычных навук ад 26.11.2014).

Займаецца даследаваннямі ў сферы гісторыі штодзённасці, архіўнага крыніцазнаўства, генеалогіі, антрапанімікі. Аўтар больш за 50 навуковых артыкулаў, у тым ліку аб радаводах Уладзіміра Караткевіча і Васіля Быкава.

Асветніцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся археаграфічнай дзейнасцю ў сферы пошуку і апісання гістарычных дакументаў з калекцый рэлігійных устаноў і прыватных асоб. Сябар «Беларускага таварыства архівістаў». Намеснік старшыні гуртка даследчыкаў генеалогіі «Радавод» гістарычнага факультэта БДУ з сакавіка 2009 года па ліпень 2019 года, ініцыятар заснавання і кіраўнік з верасня 2013 года першай у Беларусі Школы практычнай генеалогіі — асабістага асветніцкага праекта. Заснавальнік і куратар партала навін у сферы генеалогіі «Радавод».

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]