Рачыцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валавічоўскі сельсавет)
Рачыцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Гродзенскі раён
Уключаў 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Рачыцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 1 верасня 1959

Ра́чыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Рачыцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Валавічоўскі сельсавет у складзе Сапоцкінскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Валавічоўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Рачыцкі, цэнтр перанесены ў вёску Рачыца[1]. З 10 сакавіка 1959 года ў Гродзенскім раёне. 1 верасня 1959 года скасаваны, вёскі Валавічоўцы, Круляўшчына, Рачыцы і Свяцк перададзены ў склад Навумавіцкага сельсавета, вёскі Васілевічы і Навасады — у склад Сапоцкінскага пассавета[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 13.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.