Валдайскае ўзвышша
Валдайскае ўзвышша, узвышша ў паўночна-заходняй частцы Рускай раўніны, у межах Ленінградскай, Наўгародскай, Цвярской, Пскоўскай, Смаленскай абласцей, працягласцю больш за 600 км. Вышыня ад 150 да 250 м, найвышэйшая кропка — 346,9 м. Раён турызму.
У склад Валдайскага ўзвышша звычайна ўключаюць Ціхвінскую, Мягорскую грады, Вепсаўскае ўзвышша і інш.
Геалогія [правіць]
У аснаванні Валдайскага ўзвышша знаходзяцца карэнныя пароды (каменнавугальныя вапнякі, мергелі, гліны), якія складаюць паўночна-заходняе крыло Маскоўскай сінеклізы і перакрытыя ледавіковыми і водна-ледавіковымі адкладаннямі.
Паўночна-заходні схіл Валдайскага ўзвышша стромкі (Валдайска-Анежскі ўступ), паўднёва-ўсходні — спадзісты. Рэльеф марэнны, узгорыста-градавы. Шмат азёр: Верхняволжскія азёры (Пена, Уселуг, Волга), возера Селігер і інш. Моцна забалочаная. Па паўднёва-ўсходняй ускраіне Валдайскага ўзвышша (вобласць узгорыста-азёрнага рэльефу) праводзіцца мяжа Валдайскага (Асташкаўскага) ледавікоўя.
Найбольшая вышыня — 346,9 м, узгорак у вярхоўях ракі Цны на тэрыторыі Вышневалоцкага раёна, недалёка ад вёскі Пачынок Фіраўскага раёна.
Гідраграфія [правіць]
Па Валдайскім узвышшы праходзіць водападзел басейна Волгі і Балтыйскага мора. З Валдайскага ўзвышша бяруць пачатак рэкі: Волга, Заходняя Дзвіна, Дняпро, Ловать, Мста, Сясь, Малога і інш.
