Вальвоксавыя
| Вальвоксавыя | |||
![]() Калония вальвокса
|
|||
| Навуковая класіфікацыя | |||
|---|---|---|---|
| Надцарства: | |||
| Царства: | |||
| Аддзел: | |||
| Клас: |
Вальвоксавыя |
||
| Навуковая назва | |||
|
Volvocales |
|||
|
|
|||
Вальвоксавыя (Volvocales) — парадак (клас) зялёных водарасцей.
Уключае поліблефарыдавыя, хламідаманадавыя і вальвоксавыя; агульная колькасць сямействаў, родаў і відаў не вызначана. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, на Беларусі трапляюцца ўсюды. Растуць у стаячых прэсных вадаёмах (планктонныя формы), таксама ў глебе. Найбольш вядомыя роды: вальвокс, гематакокус, гоніум, дуналіела, пандарына, хламідаманада, эўдарына.
Найбольш прымітыўная група зялёных водарасцей. Аднаклетачныя, цэнабіяльныя ці каланіяльныя арганізмы, маюць манадную структуру цела і жгуцікі (1—2, радзей 4—8). У вегетатыўным стане рухомыя на працягу ўсяго жыцця. Бясполае размнажэнне адбываецца падоўжным дзяленнем клетак або зааспорамі, палавы працэс — галагамія, ізагамія, гетэрагамія і аагамія. Пры масавым развіцці выклікаюць зялёнае і чырвонае «цвіценне» вады, што вядзе да зніжэння ў ёй кіслароду і замору рыб.
Біялагічныя ачышчальнікі і індыкатары забруджаных і сцёкавых водаў, удзельнічаюць ва ўтварэнні сапрапелю. Вальвоксавыя — важнае звяно ў ланцугу спажывання гідрабіёнтаў. 3 некаторых відаў атрымліваюць карацін.
На прыкладзе вальвокса даследаваны асаблівасці будовы і жыццядзейнасці каланіяльных водарасцей.
Літаратура [правіць]
- Вальвоксавыя // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
