Гоніум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гоніум

Гоніум пектаральны (Gonium pectorale)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gonium O.F. Müll., 1773


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  5573
NCBI  33096
EOL  11635
IPNI  ???

Гоніум (Gonium) — род каланіяльных зялёных водарасцей.

Цэнобіі дыяметрам 33-100 мкм у форме акруглай або закруглена-чатырохвугольнай пуката-ўвагнутай пласцінкі, складзены з 4-16-32 клетак, размешчаных у адзін слой і злучаных з бакоў аслізлымі вырастамі абалонкі. Злучэнне суцэльнае або на асобных участках, прамежкі паміж клеткамі ў цэнтры квадратныя, астатнія трохвугольныя. Клеткі ад шарападобных (10-16 мкм дыяметрам) да яйцападобных, з двума аднолькавымі, заўсёды ў адным напрамку жгуцікамі, даўжыня якіх перавышае клетку ў 2 разы. Ёсць вочка, 2 пульсуючыя вакуолі, 1-2 пірэноіды, у пярэдняй частцы клеткі — ядро. Хларапласт чашападобны.

Рухомыя, лунаюць у тоўшчы вады. На Беларусі гоніум пектаральны (Gonium pectorale) адзначаны ў сажалках і азёрах, у Дняпры і Прыпяці.

Размнажэнне бясполае — драбленне пратапласта на 4-16 частак, полавае — ізагамія.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]