Ванда Лявіцкая
Ванда Лявіцкая | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Вясёлка[1] і Адам Шкіляр[1] |
Дата нараджэння | 25 верасня 1895 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 1968 (73 гады) |
Грамадзянства | |
Бацька | Ядвігін Ш. |
Маці | Люцыя Аляксандраўна Лявіцкая[d] |
Муж | Язэп Юр’евіч Лёсік |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчыца, паэтка, пісьменніца |
Мова твораў | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ванда Лявіцкая (па мужу Лёсік; 25 верасня 1895, Радашковічы, цяпер Маладзечанскі раён — 8 снежня 1968, пас. Татарка, Стаўрапольскі край, Расія) — беларуская пісьменніца, педагог.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Ванда Лявіцкая была адзінай дачкою пісьменніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага). Пасля вышэйшага пачатковага вучылішча ў Радашковічах яна рыхтавалася да экзаменаў на вясковую настаўніцу, але гэтаму перашкодзілі каталіцкае веравызнанне і пачатак Першай сусветнай вайны. З 1914 года ў Мінску, працавала ў «Беларускай кнігарні» і гарадской бібліятэцы імя А. Пушкіна, куды яе рэкамендавала А. Пашкевіч (Цётка). Потым была выхавацелькай і выкладчыцай у беларускіх дзіцячых прытулках і ў Першай мінскай беларускай школе. У 1917 Ванда Лявіцкая стала жонкай палітыка, вучонага і пісьменніка Язэпа Лёсіка. Таксама займалася літаратурнай творчасцю: друкавала вершы і апавяданні ў «Нашай Ніве», газетах «Беларусь» і «Вольная Беларусь». Калі ў 1930-х Лёсіка арыштавалі па справе «Саюзу вызвалення Беларусі», як толькі стала магчымым, паехала да высланага мужа, з 1933 дзяліла з ім ссылку. Напісала ўспаміны пра бацьку. Дзеці Лёсікаў — Люцыя, Алеся і Юры — у Беларусь не вярнуліся.
Зноскі
- ↑ а б Беларусь у асобах і падзеях Праверана 5 красавіка 2024.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Саламевіч І. У. Лёсік (дзявочае Лявіцкая) Ванда Антонаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 232. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Імёны Свабоды: Ванда Лявіцкая(недаступная спасылка)
- ЛЯВІЦКАЯ (па мужу Лёсік) Ванда Антонаўна
- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1895 годзе
- Нарадзіліся ў Радашковічах
- Памерлі 8 снежня
- Памерлі ў 1968 годзе
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Педагогі СССР
- Пісьменнікі СССР
- Паэты СССР
- Перакладчыкі СССР
- Педагогі Беларусі
- Пісьменніцы Беларусі
- Паэты Беларусі
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Дзіцячыя пісьменнікі
- Перакладчыкі на беларускую мову