Гарадскі пасёлак Радашковічы
| Гарадскі пасёлак
Радашковічы
|
Радашковічы — гарадскі пасёлак у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, у зліцця рэк Вязынка і Гуйка ў Рыбчанку, на Вілейска-Мінскай воднай сістэме. У 32 км ад Маладзечна, 41 км ад Мінска, 10 км ад чыгуначнай станцыі Радашковічы; на аўтамабільнай дарозе Мінск—Маладзечна. Насельніцтва 5,7 тыс. чал. (2006).
Змест |
[правіць] Гісторыя
Вядомыя з 1447. Належалі Вярэйскаму, Гаштольдам, каралеве Боне, Глябовічам, Агінскім, Радзівілам. З 1549 горад, існаваў Радашковіцкі замак. У 1569 атрымалі магдэбургскае права, з 1792 — герб. З 1793 у Расійскай імперыі, пазаштатны горад Вілейскага павета, з 1842 цэнтр воласці Віленскай губерні. У 1921—1939 у складзе Польшчы, горад Віленскага ваяводства. У 1922—1928 тут працавала Радашковіцкая беларуская гімназія імя Ф. Скарыны. З 1939 у БССР, з 1940 гарадскі пасёлак і да 1960 цэнтр раёна.
[правіць] Эканоміка
Прадпрыемствы па вытворчасці керамічных вырабаў, харчовай і лёгкай прамысловасці. Санаторый «Хваёвы Бор», санаторый-прафілакторый «Зорны», дзіцячы аздараўленчы комплекс «Маяк». Цэнтр ганчарнага рамяства.
[правіць] Выдатныя мясціны
- Гарадзішча жалезнага веку і часоў Русі — археалагічны помнік
- Магіла З. Б. Чаховіча, удзельніка паўстання 1863—1864
- Радашковіцкі Траецкі касцёл
- Ільінская царква (1942)
- Помнік Янку Купалу
[правіць] Вядомыя асобы
- Ядвігін Ш. (1869—1922), беларускі пісьменнік і літаратуразнавец
- Аляксандр Уласаў (1874—1941), грамадска-палітычны і культурны дзеяч, выдавец, публіцыст
- Адам Більдзюкевіч (1895-?), культурна-асветны дзеяч, эканаміст
- Ванда Лявіцкая (1895—1968), пісьменніца, педагог
- Антон Марціноўскі (1781—1855), выдавец і публіцыст
- Юліян (Юльян) Гарайн (1821—1883), пісьменнік і падарожнік
[правіць] Літаратура
- Радошковичи // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9