Варвары

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Ва́рвары (па-старажытнагрэчаску: βάρβαρος — «негрэчаскі, іншаземны») — людзі, якія для старажытных грэкаў, а затым і для рымлян былі чужакамі, размаўлялі на незразумелай ім мове і далёкія ад іх культуры. Слова грэчаскага і відаць, гукапераймальнага паходжання. У шэрагу еўрапейскіх моў слова запазычана праз лац.: barbarus. Беларускае «варвар» — запазычана праз старажытна-рускую з сярэднегрэчаскай.

У новы час варварамі сталі пазначаць сукупнасці народаў, якія ўрываліся ў межы Рымскай імперыі (варварскія заваяванні) і засноўвалі на яе тэрыторыі самастойныя дзяржавы (каралеўствы).

У пераносным значэнні варвары — невуцкія, грубыя, жорсткія людзі, разбуральнікі культурных каштоўнасцей.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Шаблон:Расавыя, этнічныя, рэлігійныя, рэгіянальныя і сацыяльныя мянушкі