Вароніна (Жыткавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Вароніна
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
109 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2353
Паштовыя індэксы
247984
Аўтамабільны код
3
СААТА
3216808016
Вароніна на карце Беларусі ±
Вароніна (Жыткавіцкі раён) (Беларусь)
Вароніна (Жыткавіцкі раён)
Вароніна (Жыткавіцкі раён) (Гомельская вобласць)
Вароніна (Жыткавіцкі раён)

Варо́ніна[1] (трансліт.: Varonina, руск.: Воронино) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Верасніцкага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 33 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 266 км ад Гомелю.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Тураў — Лельчыцы. Планіроўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, якая на поўдні далучаецца да цэнтра шыротнай просталінейнай вуліцы. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Выяўленыя археолагамі бескурганны магільнік ранняга жалезнага стагоддзя (у цэнтры вёскі) і 2 селішчы ранняга жалезнага стагоддзя (у 0,3-0,8 км на поўнач ад вёскі) сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVII стагоддзя як паселішча ў Мазырскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1671 годзе фальварак Варонічы, валоданне Радзівілаў. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі.

У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 10 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу «Перамога» (цэнтр — вёска Запясочча).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 53 гаспадаркі, 109 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1959 год — 262 жыхара (паводле перапісу).
  • 2004 год — 53 гаспадаркі, 109 жыхароў.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]