Жалезны век

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жалезныя нажы перыяду позняга жалезнага века, знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі

Жале́зны век (8 ст. да н. э. — 5 ст. н. э.) — заключны перыяд першабытнай гісторыі, калі людзі навучыліся здабываць жалеза і вырабляць з яго прылады працы.

Выкарыстанне металу зрабіла карэнны пераварот у развіцці прадукцыйных сіл, выклікала вялікія змены ў грамадскіх адносінах, аказала значны ўплыў на далейшы ход гістарычнага працэсу.

У гэты перыяд з'яўляецца маёмасная няроўнасць людзей. Удасканальванне працы і рост яе прадукцыйнасці садзейнічалі таму, што жыццё ў складзе рода становіцца неабавязковым. З яго вылучаюцца малыя сем'і, не звязаныя паміж сабой сваяцкімі адносінамі. Утвараюцца суседскія абшчыны, пачынаецца разлажэнне першабытнаабшчынных зносін.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]