Верасніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Верасніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Жыткавіцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Верасніца
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 220
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Верасні́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Верасніца.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Запясоцкага сельсавета[1]. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Жыткавіцкага раёна[2].

На 1 студзеня 1933 года ў сельсавеце 6 населеных пунктаў, 117 гаспадарак, 842 жыхары. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Верасніцкага сельсавета 7 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2756 чалавек[4], з іх 98,5 % — беларусы, 0,8 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 2220 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 апреля 1962 г. Об упразднении некоторых районов БССР Архівавана 21 сакавіка 2019.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 84. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • «Памяць»: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіц. р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. — ISBN 5-7860-0614-X.