Васіль Пятровіч Рагуновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Пятровіч Рагуновіч
Дата нараджэння 27 жніўня 1934(1934-08-27) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гідратэхніка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1993)
Навуковае званне
Альма-матар

Васіль Пятровіч Рагуно́віч[1] (нар. 27 жніўня 1934) — вучоны ў галіне гідратэхнікі, доктар тэхнічных навук (1993[1]), прафесар (2011[2]).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Маркава (сучасны аграгарадок, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). У 1957 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1965 годзе[1]. З 1961 года ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў, з 1971 года на пасадзе загадчыка лабараторыі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па матэматычным мадэліраванні руху вады і дамешкаў у вадацёках, стварэнню сродкаў аўтаматычнага вымярэння якасных і колькасных характарыстык вады, па распрацоўцы аўтаматычных вымяральных і кіруючых сістэм для басейнаў рэк, нафтаправодаў з выкарыстаннем касмічных тэхналогій і інш.

Сярод апублікаванага:

  • Автоматизация математического моделирования движения воды и примесей в системах водотоков. — Л.: Гидрометеоиздат, 1989.
  • Гидравлическая изоляция в грунтах радиоактивных отходов: методическое пособие по выполнению курсовых и дипломных проектов для студентов специальностей 1-70 04 01 «Водохозяйственное строительство», 1-70 07 01 «Строительство тепловых и атомных станций» — Мн.: БНТУ, 2011. — SBN 978-985-525-613-8

Студэнтка і выпускніца В. А. Іванкова пад кіраўніцтвам В. П. Рагуновіча ўдзельнічала ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў 2011 года Рэспублікі Беларусь[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]