Вежа Пірэлі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Небаскроб «Пірэлі»
Месцазнаходжанне Італія Італія, Мілан
Будаўніцтва 1956—1960
Выкарыстанне Офісны будынак
Вышыня
Антэна / Шпіль 127,1 м
Дах 124,1 м
Верхні паверх 112,8 м
Тэхнічныя параметры
Колькасць паверхаў 32
Архітэктар Джыа Понці пры ўдзеле П'ера Луіджы Нерві

Інфармацыя і фота на Emporis

Старонка на SkyscraperPage

Вежа Пірэлі (італ.: Grattacielo Pirelli) — вышынны будынак у Мілане, які доўгі час з'яўлялася самым высокім у Італіі (пасля турынскай Мале-Антанеліяна).

У 1950 г. Альберта Пірэлі, прэзідэнт канцэрна «Пірэлі», выступіў з ідэяй будаўніцтва першага італьянскага небаскроба на тым месцы, дзе ў XIX стагоддзі знаходзіліся першыя вытворчыя сілы яго кампаніі.

Вежу Пірэлі спраектаваў Джыа Понці пры ўдзеле П'ера Луіджы Нерві, які настаяў на рэвалюцыйным адыходзе ад традыцыйнай для небаскробаў таго часу прамавугольнай формы.

На будаўніцтва 127-мятровага офіснага будынка сышло звыш 60000 тон бетону. Асноўная частка будаўнічых прац была ажыццёўлена ў 1956-60 гг. 18 красавіка 2002 г. у вежу Пірэлі ўрэзаўся аматарскі самалёт; трое чалавек загінула.

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

  • У пачатковых тытрах фільма Антаніёні «Ноч» (сняць у 1960) люстраныя паверхні вежы Пірэлі, у якіх адлюстроўваецца цэнтр Мілана, прадстаўлены як ёмісты вобраз сучаснага, абесчалавечанага свету[1].

Зноскі

  1. Peter Brunette. The Films of Michelangelo Antonioni. Cambridge University Press, 1998. ISBN 0-521-38992-5. Pages 54-55.