Веладром Мінск-Арэны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Веладром — адно з трох крытых спартыўных збудаванняў МКСК «Мінск-Арэна». Першым уведзены ў эксплуатацыю 30 снежня 2008 года, стаўшы таксама першы ў Беларусі крытым будынкам, пабудаваным для заняткаў усімі відамі спорту.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У аснове велатрэка ляжыць маналітная жалезабетонная пліта. Сам велатрэк складаецца з нахіленых формаў, на якіх мацуецца рэечны драўляны насціл з сібірскай елкі плошчай звыш 2 тыс. кв. м.. Даўжыня велатрэка стандартная — 250 м, шырыня — 7,5 м, ёсць два віражы — справа і злева, вугал нахілу складае 41 градус. Спартсмены выходзяць на трэк з двух падземных пераходаў. Трыбуны ўмяшчаюць да 2 000 гледачоў. Істотную дапамогу ў праектаванні велатрэка аказвала нямецкая кампанія «Schuermann Architects», якая распрацоўвае праекты велатрэкаў па ўсім свеце.

На велатрэку могуць займацца толькі прафесійныя спартсмены, навыкі якіх могуць гарантаваць бяспечны пракат. Максімальна можна развіць хуткасць да 110 км/г. Трэкавы веласіпед не мае тармазоў і пераключэння перадач. Вышыня ад верхняга пункта да нізу трэка складае 5 метраў.

Цэнтральнае ядро велатрэка можа выкарыстоўвацца для заняткаў такімі гульнявымі відамі спорту, як бадмінтон, настольны тэніс, міні-футбол, баскетбол, валейбол. На першым паверсе веладрома знаходзяцца кафэ, касы, гардэроб, памяшканні допінг-кантролю і медыка-аднаўленчы цэнтр. На другім паверсе — офісныя памяшканні для супрацоўнікаў, два трэнажорных залы з сучасным абсталяваннем, зала харэаграфіі і ўніверсальная спартыўная зала. На трэцім паверсе — размешчаны сектары B і C, дзе абсталяваны VIP-ложы для прыёму гасцей самага высокага ўзроўню, за шклом каментатарскія кабінкі.

Спартыўныя мерапрыемствы[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2009 года тут праходзіў Чэмпіянат Еўропы па веласіпедным спорце на трэку, у якім узялі ўдзел звыш 400 спартсменаў з 30 краін. 20-24 лютага 2013 года ў Мінску праходзіў чэмпіянату свету па веласпорце на трэку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]