Бадмінтон
Бадмінтон — від спорту, які складаецца ў перакідванні праз сетку гульнявога снарада пад назвай валан з дапамогай ракетак. Алімпійскі від спорту з 1992 года.
У бадмінтон гуляюць два чалавекі адзін супраць аднаго або дзве каманды з двух чалавек. Гульня праходзіць на пляцоўцы, падзеленай сеткай. Праціўнікі размяшчаюцца на процілеглых баках пляцоўкі. Мэта гульні - перакінуць валан праз сетку так, каб той дакрануўся да зямлі на палове суперніка ў межах пляцоўкі.
Гісторыя бадмінтона ў Беларусі [правіць]
У Беларусі развіваецца з 1960-х г. У 1962 створана федэрацыя бадмінтона Беларусі. У 1968 адбылася першая міжнародная сустрэча (з камандай Югаславіі). Зборная каманда Беларусі шматразовы чэмпіён і прызёр чэмпіянатаў СССР, Кубкаў СССР і летніх Спартакіяд народаў СССР. З 1993 Беларусь складаецца ў Міжнароднай федэрацыі і Еўрапейскім саюзе па бадмінтоне.
Спасылкі [правіць]
- Міжнародная федэрацыя бадмінтона
- Сусветная федэрацыя бадмінтона
- PRO Badminton club (Клуб аматараў бадмінтона)
- Навіны бадмінтона на сайце esport.by
- Еўрапейскі саюз бадмінтона
- Бадмінтон у Твітэры
