Веніямін Аркадзевіч Космач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Веніямін Аркадзевіч Космач
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1959(1959-10-01) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторык
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1995)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Веніямін Аркадзевіч Космач (нар. 1 кастрычніка 1959, в. Талуі, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1995), прафесар (1998). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1959 года ў вёсцы Талуі Маладзечанскага раёна ў сялянскай сям’і Аркадзя Сцяпанавіча і Ніны Рыгораўны (у дзявоцтве Васюта) Космачаў. Брат гісторыка Генадзя Космача (1953-2016)[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя», 1982; аспірантура, спецыяльнасць «Усеагульная гісторыя», 1985), Інстытут усеагульнай гісторыі РАН (дактарантура, 1995).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Германіі новага і найноўшага часу; гісторыя дзяржавы і права замежных краін; тэорыя і гісторыя культуры; гісторыя і культура Беларусі і Віцебска; гісторыя навукі і адукацыі; краіназнаўства і краязнаўства; гісторыя рэлігій.

Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце ў 1985—1998 гадах, Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (са жніўня 1998 года да 2009 года, гістарычны факультэт, кафедра ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры, загадчык кафедры, у 2001—2009 гадах — дэкан факультэта).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]