1 кастрычніка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
1 кастрычніка — дзвесце семдзесят чацвёрты (дзвесце семдзесят пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1653: Земскі сабор у Маскве ўхваліў вайну з Рэччу Паспалітай ў падтрымку казацкага гетмана Багдана Хмяльніцкага з мэтай авалодаць усходнімі земля Рэчы Паспалітай.
- 1817: У Віленскім універсітэце заснаванае тайнае студэнцкае патрыятычнае таварыства філаматаў.
- 1831: Расійскі імператар выдаў указ пра перавод шляхты, не зацверджанай Дэпартаментам герольдыі, з дваранскага саслоўя ў аднадворцаў або гараджан.
- 1936: Франсіска Франка прызначаны хунтай кіраўніком ураду Іспаніі.
- 1946: Завяршыўся Нюрнбергскі працэс.
- 1949: Абвешчана Кітайская Народная Рэспубліка.
- 1978: Абвешчана незалежнасць Тувалу.
Гл. таксама Падзеі 1 кастрычніка
Нарадзіліся [правіць]
- 1207: Генрых III, кароль Англіі
- 1754: Павел I, расійскі імператар
- 1865: Поль Дзюка, французскі кампазітар
- 1888: Лукаш Дзекуць-Малей, пратэстанцкі прапаведнік, рэлігійны дзеяч, перакладчык, выдавец (пам. 20.1.1955)
- 1888: Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф (пам. 15.8.1954)
- 1912: Леў Гумілёў, расійскі гісторык-этнолаг, географ, філосаф, заснавальнік пасіянарнай тэорыі этнагенезу, паэт, перакладчык (пам. 15.6.1992)
- 1924: Джэймс Эрл Картэр, 39-ы прэзідэнт ЗША
- 1937: Андрэй Мдзівані, беларускі кампазітар
- 1952: Анатоль Байдачны, расійскі і беларускі футбаліст, футбольны трэнер, трэнер зборнай Беларусі па футболе (2003-05)
- 1956: Андрус Ансіп, 10-ы прэм'ер-міністр Эстоніі
Гл. таксама Нарадзіліся 1 кастрычніка
Памерлі [правіць]
- 959: Эдвіг, кароль Англіі
- 1404: Баніфацый IX, Папа Рымскі
- 1992: Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец (нар. 10.9.1923)
- 2009: Альгерд Невяроўскі, беларускі журналіст (нар. 19.8.1969)
Святкуюць [правіць]
- Міжнародны дзень пажылых людзей