Веніямін (Навіцкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Веніямін (Навіцкі)

Адукацыя
Дзейнасць святар
Імя пры нараджэнні Сяргей Васілевіч Навіцкі
Нараджэнне 30 верасня 1900(1900-09-30)
Смерць 14 кастрычніка 1976(1976-10-14) (76 гадоў)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Епіскап Веніямін (свецкае імя Сяргей Васілевіч Навіцкі; 30 верасня 1900, Мінская губерня — 14 кастрычніка 1976, Чэбаксары) — праваслаўны дзеяч, епіскап.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля сканчэння Слуцкага духоўнага вучылішча ў 1914 годзе паступіў у Мінскую духоўную семінарыю, у якой вучыўся да яе закрыцця ў 1918 годзе. З 1919 года настаўнік школы в. Печураны Слуцкага павета, цяпер Капыльскі раён. З 1921 года псаломшчык Свята-Троіцкай царквы в. Дарава Навагрудскага павета, цяпер Ляхавіцкі раён.

З 1922 года вучыўся ў Віленскай духоўнай семінарыі, з 1925 года на багаслоўскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. 25 снежня 1928 года пастрыжаны ў іераманаха. Пасля сканчэння універсітэта (1929) член Духоўнага сабора Успенскай Пачаеўскай Лаўры. 17 мая 1934 года ўзведзены ў сан архімандрыта. З лета 1936 настаяцель Пакроўскай царквы ў Львове, благачынны праваслаўных прыходаў Галіцыі.

У снежні 1937 года абараніў дысертацыю «Об изменяемости канонов православной церкви» і атрымаў ступень магістра багаслоўя. 15 ліпеня 1941 года хіратанізаваны ў епіскапа Пінскага і Палескага, вікарыя Валынскай епархіі. Падчас Другой сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Са жніўня 1942 года епіскап Палтаўскі і Лубненскі.

Арыштаваны ў 1944 годзе ў  Кіеве. Асуджаны да 10 гадоў. Этапаваны ў адзін з Калымскіх канцлагераў. Вызвалены ў 1956 годзе. З лістапада 1956 года епіскап Омскі і Цюменскі. 12 лютага 1958 года ўзведзены ў сан архіепіскапа. З 21 лютага 1958 года архіепіскап Іркуцкі і Чыцінскі. З 31 мая 1973 года архіепіскап Чэбаксарскі і Чувашскі[1][2].

Зноскі

  1. Падрыхтоўка й арганізацыя БАПЦ у часе Другой Сусьветнай вайны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2020. Праверана 1 лютага 2020.
  2. ВЕНІЯМІН (НАВІЦКІ)