Ветэран

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Ветэран з трыма дзецьмі» (Фердынанд Вальмюлер, 1827 г.)

Ветэра́н (лац.: vetus — стары) — ваенны, які быў удзельнікам вайны.

У Старажытным Рыме атрымліваў дзялянку зямлі, грашовае ўзнагароджанне, вызваляўся ад павіннасцей і атрымліваў рымскае грамадзянства[1].

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Пісьменнік Янка Брыль — ветэран 2-й сусветнай вайны (1985 г.)

На жнівень 2013 года ў Беларусі пражывала звыш 24 000 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, з іх звыш 16 700 інвалідаў і удзельнікаў вайны[2].

На сакавік 2014 года ў Беларусі засталося пражываць каля 27 000 ветэранаў Афганска-савецкай вайны, якія ўдзельнічалі ў ёй у складзе савецкага войска[3].

Зноскі

  1. Ветэран // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 4. — С. 131. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  2. Надзея Дрыла. Пачалася распрацоўка праекта ўказа аб матэрыяльнай дапамозе ветэранам вайны // Звязда : газета. — 1 жніўня 2013. — № 141 (27506). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  3. "Да 25-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. 20 сакавіка 2014. Праверана 20 ліпеня 2018.(недаступная спасылка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]