Доўгае (возера, Верхнядзвінскі раён, басейн Росіцы)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Возера Доўгае, Верхнядзвінскі раён, басейн Росіцы)
Доўгае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 123,4 м |
Даўжыня | 1,12 км |
Шырыня | 0,12 км |
Плошча | 0,1 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,25 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 0,98 км² |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
До́ўгае — возера ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Росіцы, за 20 км на паўночны захад ад Верхнядзвінска, за 6 км на захад ад аграгарадка Бігосава, на мяжы з Латвіяй. На латвійскім баку мяжы завецца Гараіс (лат.: Garais ezers) або Ілгэзэрс (лат.: Ilgezers).
Плошча паверхні возера 0,1 км², даўжыня 1,12 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Плошча вадазбору 0,98 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, стужкападобнай формы, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй да 20 м. Берагавая лінія звілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны. Паўночна-ўсходнія берагі забалочаныя. З Доўгага выцякае ручай у возера Чорнае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Доўгае возера Архівавана 7 лютага 2013.